Навiны
Што будзе з выплатамі, калі своечасова не адкрыць базавы рахунак у банку
Да 20 чэрвеня людзі, якія атрымліваюць сацыяльныя выплаты, павінны адкрыць базавы рахунак у банку. Начальнік упраўлення пенсій і дапамог камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Алена Жывіца расказала, што будзе з грашыма атрымальніка, калі гэтага не зрабіць своечасова, паведамляе АНТ.
Чым адметны месяц гісторыка-культурнага турызму?
Першы летні месяц прысвечаны гісторыка-культурнаму турызму. Замкі, палацы, музеі, сядзібы рыхтуюць шэраг праектаў і праграм для наведвальнікаў. Дарэчы, па выніках мінулага года ў топ-3 па наведвальнасці ўвайшлі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Тэма патрыятычнага выхавання, 80-годдзя Вялікай Перамогі захоўвае лідарскія пазіцыі і сёлета. У першым квартале таксама найбольш запатрабаванымі для наведвання былі музеі ваеннай тэматыкі.
Адпачынак на пляжы: што рабіць небяспечна, а за што можна атрымаць штраф
У міліцыі Гродна нагадалі аб тым, як бяспечна паводзіць сябе на адпачынку каля вады. Там расказалі, што рабіць не трэба, а што і зусім забаронена законам.
АСВОД назваў галоўныя пагрозы на вадзе
Бяспечна купацца можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах.
Дзіцячыя лагеры па ўсёй Беларусі прынялі першых дзяўчынак і хлопчыкаў на аздараўленне
«Звязда» праверыла, які настрой у гэтым царстве прыгод і новых уражанняў.
Колькі летніх кафэ і рэстаранаў адкрыюць у Мінску ў гэтым сезоне?
Па ўсёй сталіцы адкрываюцца летнія кафэ і рэстараны.
Фестываль «Вытокі» пройдзе ў Паставах 5-7 чэрвеня
Яркае беларускае лета пачынаецца маштабным фестывалем «Вытокі». Сёлета спартыўна-культурнае свята 5–7 чэрвеня прыме адзін з самых найпрыгажэйшых гарадоў Віцебшчыны — Паставы.
Беларусь забяспечвае мільёны дзяцей і дарослых бясплатнымі і льготнымі пуцёўкамі на аздараўленне
У Беларусі дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу аздараўленню — як дзяцей, так і дарослых. Толькі летась на тых, хто мае патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні, было выдаткавана каля 252 мільёнаў рублёў. Дзякуючы гэтаму бясплатнымі пуцёўкамі, а таксама пуцёўкамі з датацыямі было забяспечана 807 тысяч чалавек. Прыярытэтам у аздараўленні з’яўляюцца дзеці — больш за 70% тых сродкаў было выдаткавана на пуцёўкі ў лагеры і дзіцячыя санаторыі. Летам школьнікаў прымуць каля 6 тысяч аб’ектаў адпачынку і аздараўлення, а гэта 4,5 тысячы лагераў з дзённым знаходжаннем і каля 1,5 тысячы лагераў з кругласутачным знаходжаннем. У Беларусі таксама функцыянуе 148 паўнацэнных стацыянарных загарадных лагераў.
Колькі лагераў будзе працаваць летам у Мінску?
У Мінску ў летні аздараўленчы перыяд 2025 года будуць працаваць 417 лагераў. Аб гэтым у час аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме расказаў галоўны ўрач Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гяцюк, перадае БелТА.