Навiны
У правінцыі Шэньсі адраджаюць тысячагадовае ганчарнае рамяство
У вёсцы Яатаў павета Чэнчэн, што ў правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), адраджаюць ганчарнае рамяство, захоўваючы старадаўнія печы, навучаючы маладых майстроў і папулярызуючы ганчарнае мастацтва сярод дзяцей, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі налічылі 5000 снежных барсаў
За апошнія дзесяць гадоў Кітай дабіўся значных поспехаў у абароне снежных барсаў. Паводле даных маніторынгу, колькасць іх папуляцыі ў краіне ўзрасла прыкладна з 2500 асобін у 2013 годзе да 5000 асобін у цяперашні час, а арэал пасялення пашырыўся да звыш за 2 млн. кв. км, перадае «Жэньмінь жыбаа» онлайн».
Саўмін адобрыў праект пагаднення з Кітаем аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця
Урад Беларусі ўхваліў праект пагаднення паміж з урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця ў якасці асновы для правядзення перамоў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2025 года № 705, якая афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Сіцзане падчас перапісу знайшлі больш за 3300 культурных рэліквій
У Сіцзанскім аўтаномным раёне (САР, Паўднёва-Заходні Кітай) падчас другога этапа чацвёртага нацыянальнага перапісу культурных рэліквій было выяўлена 3346 новых аб’ектаў, у выніку чаго агульная колькасць культурных рэліквій у рэгіёне дасягнула 7623. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па ахове культурнай спадчыны САР, перадае «Сіньхуа».
У Шэньчжэне масава выкарыстоўваць робатаў-прыбіральшчыкаў
У горадзе Шэньчжэнь (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) пачалі маштабнае прымяненне розных мадэляў беспілотных робатаў-прыбіральшчыкаў, што значна павысіла эфектыўнасць работы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі пабудавалі больш за 7000 перадавых інтэлектуальных заводаў
Кітай пабудаваў больш за 7000 сучасных інтэлектуальных заводаў і стаў найбуйнейшай у свеце базай для прымянення інтэлектуальных вытворчых тэхналогій. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі вызначаны тры бестселеры года
Сёння, калі шмат хто заяўляе пра крах папяровай кнігі, у Кітаі пашыраецца чытацкая ўвага менавіта да друкаваных, папяровых выданняў. Прафесар Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, добры сябра Беларусі і перакладчык беларускай літаратуры на кітайскую мову Чжан Хуэйцінь каменціруе гэту тэму для чытачоў «Звязды»:
У Кітаі пашыраецца імгненны рознічны гандаль
Кітайскі рынак электроннай камерцыі перажывае новую рэвалюцыю. Калі звычайная дастаўка тавараў займае адзін-два дні, то паслугі імгненнага рознічнага гандлю дазваляюць атрымаць заказ усяго за 20—30 хвілін, паведаміла «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітайскія навукоўцы распрацавалі тэхналогію атрымання пітной вады з паветра
Вучоныя Шанхайскага ўніверсітэта Цзяатун распрацавалі новую тэхналогію, якая дазваляе атрымліваць пітную ваду непасрэдна з навакольнай атмасферы. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле газеты China Daily. Расказала БелТА.
Талісманам свята Вясны 2026 года ў Кітаі стаў конь Цзіcянма
Міністэрства культуры і турызму КНР прадставіла талісман свята Вясны 2026 (Чуньцзэ, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары), які адзначыць пачатак года Каня. Ім стаў конь Цзіcянма, або Конь шчаслівай прыметы, перадае «Сіньхуа».