Навiны
Міжнародны фестываль «Суквецце культур» прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі
Удзельнікамі мерапрыемства, якое адбылося ў канцы красавіка, сталі прадстаўнікі Беларусі, дзяржаў Цэнтральнай Азіі, Кітая, В’етнама, а таксама краін Арабскага рэгіёна і Афрыкі. Арганізатарамі фестывалю выступілі БДУІР і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Альянс міжкультурнай садружнасці». Мэта фестывалю — папулярызацыя нацыянальных культур, дэманстрацыя традыцый, літаратурнай спадчыны і мастацтва розных краін.
6 рэгіёнаў, 19 інвестпраектаў, 5 ініцыятыў «Адзін раён — адзін праект»: Банк развіцця агучыў вынікі інвестыцыйнай актыўнасці за першы квартал 2026-га
Сярод новых аб’ектаў — сучасныя сельскагаспадарчыя і прамысловыя вытворчасці, медыцынскія і адукацыйныя ўстановы, аб’екты ЖКГ і інфраструктуры, а таксама першы рэалізаваны навукаёмісты праект.
ЕАБР: у Беларусі аднаўляецца інвестыцыйная актыўнасць
Зніжэнне інвестыцый у асноўны капітал запаволілася да 3 % у гадавым выражэнні ў першым квартале 2026-га пасля спаду на 7,7 % па выніках двух месяцаў.
У гарадскіх раёнах Кітая з’явіцца высакахуткасная вылічальная сетка
Да 2027 года кітайскія ўлады плануюць стварыць у гарадскіх раёнах агульнанацыянальную высакахуткасную вылічальную сетку з мілісекунднай затрымкай. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Сіньхуа».
Беларусь мае намер стаць удзельніцай міжнародных касмічных праграм
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 8 раёнах Беларусі
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 8 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
У Кітаі найбуйнейшае ў свеце сховішча яек дыназаўраў атрымала «нанаабарону»
У запаведніку Цінлуншань у горадзе Шыянь, што ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай), завершаны маштабны праект па абароне ад выветрывання найбуйнейшага ў свеце сховішча скамянелых яек дыназаўраў. Гэта першы ў свеце выпадак ужывання нанаматэрыялаў для комплекснай кансервацыі такога маштабнага палеанталагічнага аб’екта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Якія ключавыя задачы Палескага запаведніка, расказаў эксперт
Аб ключавых задачах, якія вырашае Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, расказаў БелТА намеснік дырэктара па навуковай рабоце запаведніка Максім Кудзін.
Іншаземцы ўсё часцей выбіраюць Кітай для шопінг-турызму
«У Кітай трэба ехаць з пустым чамаданам», «Што абавязкова трэба купіць у Кітаі?», «Падрабязная інструкцыя па вяртанні ПДВ пры выездзе з Кітая» — гэтыя і іншыя пасты набіраюць больш за ўсё лайкаў, калі ўбіць у пошук на замежных платформах хэштэг «шопінг у Кітаі». Разнастайны спажывецкі рынак дапамагае замежнікам зрабіць паездку ў КНР яшчэ больш насычанай. Папулярнасць шопінг-турызму ў Паднябесную адлюстроўвае прызнанне якасці кітайскіх тавараў, моцы навукова-тэхнічных інавацый і канцэпцый усходняй эстэтыкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У кітайскіх школах пашыраюць укараненне штучнага інтэлекту
Кітай плануе запусціць ініцыятыву «ШІ плюс адукацыя», накіраваную на ўкараненне штучнага інтэлекту (ШІ) у навучальны працэс з ранніх этапаў, паколькі краіна актывізуе намаганні па развіцці гэтай тэхналогіі і адаптацыі сваёй эканомікі да ўсё больш лічбавай будучыні.