Top.Mail.Ru

Навiны

Мінкультуры: «Лістападзік» узнімае важныя тэмы і прывівае дзецям і падлеткам вечныя каштоўнасці
447

Мінкультуры: «Лістападзік» узнімае важныя тэмы і прывівае дзецям і падлеткам вечныя каштоўнасці

Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» узнімае важныя тэмы і прывівае дзецям і падлеткам вечныя каштоўнасці, адзначыла кансультант аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Радміла Зайцава ў мінскім кінатэатры «Піянер», дзе адкрыўся сёння конкурс, паведамляе БелТА. 

Правесці «маштабна і гучна». У Гродне пачалася падрыхтоўка да XV Фестывалю нацыянальных культур
742

Правесці «маштабна і гучна». У Гродне пачалася падрыхтоўка да XV Фестывалю нацыянальных культур

Рабочая сустрэча па арганізацыі XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбылася ў Гродне. Пра гэта паведаміла БелТА.

«Залаты шлягер» у Магілёве набірае абароты і «раскрывае гармонію і веліч музыкі»

«Залаты шлягер» у Магілёве набірае абароты і «раскрывае гармонію і веліч музыкі»

Апошні тыдзень кастрычніка праходзіць у Магілёве пад знакам міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». 29 кастрычніка ў яго рамках у Лядовым палацы Магілёва выступіць з сольнікам народны артыст Расійскай Федэрацыі Алег Газманаў, а на сцэне Магілёўскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт італьянскага спевака і прадзюсара Рыкарда Фарэзі ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова Магілёўскай абласной філармоніі. Мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму музычнаму фестывалю, праходзяць таксама ў Бабруйску і Крычаве. Гэта не толькі канцэрты, але і выставы, кінапрагляды, спектаклі, сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы, творчыя майстэрні, дыскатэкі. 

Стала вядома імя ўладальніка гран-пры ХХХІХ адкрытага фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад»

Стала вядома імя ўладальніка гран-пры ХХХІХ адкрытага фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад»

Гэты фестываль характарызуецца сваёй камернасцю: праходзіць не ў вялікай, а ў малой зале КЗ «Віцебск», песні выконваюцца толькі ўжывую, з акампанемента — пераважна гітара. Анічога, што б адцягвала ўвагу ад галоўнага — зместу.

Піяністы Павел Дамброўскі і Юлія Архангельская выступяць у Мінску
474

Піяністы Павел Дамброўскі і Юлія Архангельская выступяць у Мінску

У малой зале імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі 31 кастрычніка адбудзецца канцэрт фартэпіяннай музыкі «Дыялогі», у якім удзельнічаюць вядомыя музыканты Расіі і Беларусі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Тысячы негатываў, паўстагоддзя здымак. Юбілейная выстава фотамастака Аляксандра Ласмінскага адкрылася ў Гродне

Тысячы негатываў, паўстагоддзя здымак. Юбілейная выстава фотамастака Аляксандра Ласмінскага адкрылася ў Гродне

Фотаздымкі, зробленыя на працягу практычна паўстагоддзя, прадстаўлены на юбілейнай выставе вядомага гродзенскага фотамастака, кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву, народнай студыі фотамастацтва «Гродна» Аляксандра Ласмінскага, паведамляе БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю