Навiны
Прыйсці і пакланіцца
22 сакавіка, у Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі, у мемарыяльным комплексе пройдзе традыцыйнае народнае ўскладанне, прысвечанае 83-й гадавіне з дня трагедыі. У мерапрыемствах возьмуць удзел прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх і маладзёжных арганізацый.
Беларусь далучылася да міжнароднага пагаднення аб прызнанні і распаўсюджванні біржавых індыкатараў
Таварныя біржы Беларусі, Казахстана, Расіі і Узбекістана падпісалі пагадненне аб прызнанні і распаўсюджванні біржавых цэнавых індыкатараў у рамках стварэння міжнароднай сістэмы індыкатараў (МСІ) таварных рынкаў. Цырымонія падпісання адбылася ў Маскве на палях X Міжнароднага форуму «Біржавы таварны рынак», арганізаванага Пецярбургскай біржай, паведамляе БелТА.
Лукашэнка павіншаваў мусульман Беларусі са святам Ураза-байрам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў мусульманскай канфесіі са святам Ураза-байрам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Беларусі заснаваны эмблема, сцяг і нагрудны знак узнагароды Дзяржстандарту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка падпісаў указ нумар 97 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прафсаюз дапамог аднавіць права маладых спецыялістаў на падатковы вылік
Падчас маніторынгаў выканання працоўнага заканадаўства ў арганізацыях Магілёўскай вобласці прававая інспекцыя працы Беларускага прафсаюза лесу і прыродакарыстання выявіла сістэмную памылку ў разліку аплаты працы маладым кадрам.
У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку прайшоў фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»
Каб не памыліцца ў выбары будучай прафесіі, лепш загадзя разведаць, дзе і на каго можна вывучыцца
У суботу, 21 сакавіка, установы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі правядуць адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Маштабнае прафарыентацыйнае мерапрыемства адбудзецца ў перыяд вясновых канікул і аб’яднае ўніверсітэты, каледжы і арганізацыі — заказчыкі кадраў. Забягаючы наперад, мы адчынілі для вас дзверы дзвюх вядучых ВНУ краіны — Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Запрашаем зазірнуць у іх разам з намі. Праходзьце, калі ласка!
Асацыяцыя высокіх тэхналогій і лічбавай інфраструктуры і галіновы прафсаюз падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве
Мемарандум замацоўвае новы ўзровень узаемадзеяння бакоў і накіраваны на развіццё сістэмнага сацыяльнага партнёрства ў высокатэхналагічным сектары. Свае подпісы на дакуменце паставілі генеральны дырэктар асацыяцыі Аляксей Свянціцкі і старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Аляксандр Якаўлеў.
Ключавой тэмай Адзінага дня інфармавання сталі сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў
Тэму, выбраную для Адзінага дня інфармавання, які праходзіў 19 сакавіка па ўсёй краіне, цяжка пераацаніць. Гэта адзін з прыярытэтаў, атрымаўшых адабрэнне ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Усебеларускім народным сходам. На некаторых сустрэчах на прадпрыемствах і ва ўстановах пабывалі карэспандэнты «Звязды».