
Мінскія пляжы абнавілі да купальнага сезона
Сталічныя пляжы абнавілі да купальнага сезона: устаноўлены ценявыя навесы, альтанкі, велапаркоўкі, адрамантаваны дарогі, паведамляюць «Минск-Новости».

БАТЭ не ўтрымаў перамогу над «Смаргонню» на фінішы 10-га тура чэмпіянату Беларусі
Футбалісты барысаўскага БАТЭ не здолелі ўтрымаць перамогу над «Смаргонню» ў апошнім паядынку 10-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.

8 тыс. удзельнікаў, больш за 12% не з’явіліся: як прайшоў першы дзень ЦТ
У Беларусі 26 мая прайшоў першы дзень цэнтралізаванага тэсціравання. Аб выніках расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.


У аўторак — моцныя дажджы
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 27 мая надвор’е ў Беларусі прадоўжыць вызначаць маларухомы франтальны раздзел, а па захадзе краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску.

На рэспубліканскіх дарогах Беларусі з 26 мая пачалі дзейнічаць сезонныя абмежаванні

Сёння таксістаў фіксуецца больш, чым у дарэестравы перыяд
Збіраюся ў невялікае падарожжа на малую радзіму. Сумкі цяжкія, таму, каб дабрацца да Цэнтральнага аўтавакзала ў Мінску, вырашаю скарыстацца паслугамі таксі. Аформіла заказ анлайн. Машына прыбыла практычна хвіліна ў хвіліну. Вадзіцель прапанаваў паставіць сумкі ў багажнік, каб мне было камфортней ехаць. Села на задняе сядзенне. «Прышпіліцеся, калі ласка, — папрасіў таксіст. — Так трэба». Паездка прайшла спакойна, без музыкі і размоў — усяго таго, што адцягвае ўвагу таксіста ад кіравання. Калі папрасіла спыніцца ў пэўным месцы, малады чалавек адказаў: «На жаль, тут спыненне забаронена, пад’едзем да найбліжэйшага прыпынка». Патрабаванні кіроўцы я выконвала беспярэчна, таму што яны былі законнымі — і да пасажыра, і да самой перавозкі — камфортнай і бяспечнай. Яшчэ што заўважна — паездкі ў аўтамабілях-таксі сталі таннейшымі.


Дэбаты пад прыцэлам

Службовы сабака знайшоў гашыш у плацкартным вагоне
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пасажыра цягніка паведамленнем «Санкт Пецярбург — Гродна» па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.