Навiны
Вырабляюць сыры з блакітнай цвіллю, павялічваюць магутнасці. Турчын наведаў участак малаказавода ў Мядзельскім раёне
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын наведаў Нарачанскі вытворчы ўчастак ААТ «Мінскі малочны завод № 1» у Мядзельскім раёне, паведамляе БелТА.
Як на чарнобыльскіх тэрыторыях развіваюць пчалярства і атрымліваюць экалагічна чысты мёд
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік усё часцей называюць не толькі навуковай пляцоўкай вывучэння наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але і тэрыторыяй новых эксперыментальна-гаспадарчых рашэнняў. Пчалярства — адно з іх. Менавіта тут, на землях з няпростай гісторыяй, атрымліваюць экалагічна чыстае і запатрабаванае бурштынавае золата. Гэты кірунак у запаведніку развіваецца па ініцыятыве і падтрымцы Прэзідэнта.
Як барысаўчанін з дапамогай балончыка з фарбай і ватных палачак зрабіў для свайго аўто «новы» нумар
Падроблены рэгістрацыйны знак: відавочца адправіў інфармацыю ў чат-бот «Мы заўсёды побач!».
«Удалося змяніць стаўленне людзей да каманды». У мінскім «Дынама» падвялі вынікі сезона ў КХЛ
Генеральны дырэктар мінскага «Дынама» Арцём Каркоцкі адказаў на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі клуба па выніках сезона ў Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ), паведамляе БелТА.
З 1 мая павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму
Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць па 31 ліпеня 2026 года, патлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны.
Аб’ём грузаперавозак па чыгуначных маршрутах Кітай—Еўропа вырас на 22 працэнты
Як паведамілі ў Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі (КДЧК), у першым квартале ў рамках чыгуначных грузавых перавозак Кітай—Еўропа (у гэтым глабальным маршруце Беларусь — ключавы транзітны вузел) было адпраўлена 5460 грузавых цягнікоў, якія перавезлі 546 тыс. стандартных кантэйнераў (TEU), што адпаведна на 29 працэнтаў і 22 працэнты больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, перадае «Сіньхуа».
У «Бібліяночы-2026» удзельнічаюць каля 150 бібліятэк па ўсёй краіне
Ад буйных сталічных і абласных да невялікіх сельскіх філіялаў!.. Сёння яны расчыняць свае дзверы ў вечаровы час — і пачнецца містыка, калі звычайныя культурныя ўстановы, дзе захоўваюцца кнігі, ператворацца ў прастору незвычайных магчымасцяў.
МНС: Беларусь правяла маштабную работу па вяртанні пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый у гасабарот
Беларусь правяла маштабную работу па вяртанні пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый у бяспечнае гаспадарчае выкарыстанне. Аб гэтым заявіў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Сяргей Салановіч у час міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «40 гадоў пасля Чарнобыля: вынікі», перадае БелТА.
Мінсельгасхарч: сяўба яравых у краіне набліжаецца да 45 %
Паводле аператыўных даных профільнага міністэрства, на 24 красавіка 2026-га яравых культур у краіне пасеяна на плошчы 1010 тысяч гектараў, што складае 44 % ад агульнай плошчы пад сяўбу ў 2 мільёны 294 тысячы гектараў.
Каля 38,9 тыс. навучэнцаў прымуць каледжы Беларусі на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Каля 38,9 тыс. абітурыентаў прымуць каледжы Беларусі на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, перадае БелТА.