Навiны
ХXXІІ Дзень беларускага пісьменства больш шырока прадставіць рэгіёны
Лідчане рыхтуюцца прымаць гасцей з усёй Беларусі і не толькі: 6 і 7 верасня ў горад завітае галоўнае свята асветы. Арганізатары імкнуцца падкрэсліць: кніга — гэта і ёсць свята, якое можа прыйсці ў кожны дом. І пры жаданні — у любы момант, бо мэта якраз у тым, каб жыхары Беларусі працягвалі традыцыю — жыць з кнігай, якая прыйшла на нашу зямлю больш за палову тысячагоддзя таму. Гэта тэма ўключана ў сёлетнюю канцэпцыю свята, разам з тэмамі 80-годдзя Перамогі і Года добраўпарадкавання, святкаваннем юбілейных дат класікаў айчыннай літаратуры. І ўсё ж асаблівы акцэнт — у Лідзе! — на старажытнасці: 500 гадоў з моманту першай публікацыі кнігі «Апостал» Францыска Скарыны. Гэта тэма будзе чырвонай ніццю праходзіць на большай частцы пляцовак, як падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Езерскі, як знак адданасці традыцыям Скарыны.
Час праводзіць «Дажынкі». Славянскія. Літаратурныя
Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», які сёлета пройдзе на пачатку верасня, за два дзесяцігоддзі стаў своеасаблівым брэндам не толькі Гомельскага рэгіёна, але і ўвасабленнем сумеснага творчага патэнцыялу Беларусі і Расіі. Што чакае ўдзельнікаў і гасцей ХХ Юбілейнага літаратурнага форуму, які стартуе за некалькі дзён да Дня беларускага пісьменства, мы пацікавіліся ў яго ініцыятара і арганізатара — дэпутата Палаты прадстаўнікоў, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі», вядомага беларускага празаіка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзіміра ГАЎРЫЛОВІЧА.
Выставачны праект да 180-годдзя Абая Кунанбаева адкрыўся ў Мінску
Беларускае пісьменства ў Лідзе: свята з традыцыямі
У Маскве прайшоў фестываль Саюзнай дзяржавы «Творчасць юных»
Новыя сустрэчы з галоўнымі айчыннымі тэатрамі: якія і калі?
Экспазіцыя, прысвечаная культуры пасмяротных масак, працуе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа да канца верасня
Да пасмяротных масак як асобнага кірунку мастацтва многія ставяцца насцярожана. Тым не менш старажытнае майстэрства працягвае існаваць: неабыякавыя да яго і скульптары, і гледачы, пра што сведчыць апроч іншага асаблівая ўвага апошніх да арыгінальных экспанатаў, якія ўваходзяць у экспазіцыі розных музеяў свету. Хоць, дарэчы, часта пасмяротныя маскі рабіліся не з мэтай далейшай дэманстрацыі — неабходнасць гіпсавых злепкаў тлумачылася тым, што яны дапамагалі мастакам падчас пазнейшага стварэння скульптурных партрэтаў.
Творы найлепшых айчынных акварэлістаў дэманструюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі
У Нацыянальным мастацкім музеі ўпэўнены: нягледзячы на тое, што сёння ў Беларусі склалася высокапрафесійная школа акварэльнага жывапісу, публіка мала знаёма з яе дасягненнямі. Таму менавіта здабыткі мастакоў мінулага і сучаснасці дэманструюцца на выстаўцы «Акварэль. Варыяцыі», створанай пад куратарствам Франца Корзуна, навуковага супрацоўніка выставачнага аддзела НММ. Да 29 верасня ёсць магчымасць пазнаёміцца з ледзь не сотняй акварэльных твораў з майстэрань аўтараў і фондаў музея.
Якія творы прадставіў на персанальнай выстаўцы Андрэй Савіч?
Да 14 верасня ў галерэі «Арт-Фабрыка» працуе выстаўка Андрэя Савіча «Жывапіс па палатне, паперы і сэрцы».
Фотапраект пра акцёраў, якія змагаліся за Радзіму і ўвасобілі гераізм у савецкіх фільмах, праходзіць у галерэі «Універсітэт культуры»
Да 1 верасня ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе фотапраект «Яны змагаліся за Радзіму: героі вайны — героі экрана ў фотааб’ектыве Міколы Гнісюка», прысвечаны выдатным акцёрам савецкага кінематографа, якія былі героямі не толькі на экране, але і самі прайшлі франтавымі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны.