Навiны
ДМК: на пад’язных да беларуска-літоўскіх пунктаў пропуску дарогах наведзены поўны парадак
Для гарантавання бяспекі і захавання належных санітарных умоў на пад’язных да беларуска-літоўскіх пунктаў пропуску дарогах наведзены поўны парадак. Пра гэта расказаў начальнік мытнага паста «Беняконі» Гродзенскай рэгіянальнай мытні Дзмітрый Парфёнаў, паведамляе БелТА.
Пра стварэнне «Клуба выпускнікоў акадэміі мастацтваў» аб'явілі падчас святкавання 80-годдзя навучальнай установы
Сябрамі гэтага клуба могуць стаць знакамітыя асобы Беларусі, якія сёння працуюць у розных сферах. І гэта не толькі артысты і рэжысёры, мастакі і дызайнеры, скульптары і тэлемайстры, мастацтвазнаўцы і маладыя даследчыкі. Яшчэ сярод выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — грамадскія і нават палітычныя дзеячы краіны. Што зразумела, бо кожны творца нясе адчуванне сваёй краіны.
З палёў краіны ўбрана 10,8 мільёна тон збожжа
Паводле аператыўных звестак, на 14 лістапада з палёў краіны намалочана 10 мільёнаў 800 тысяч тон збожжа разам з рапсам і кукурузай. І гэта на 778 тысяч тон больш, чым на аналагічную дату летась, пракаментавалі ў Мінсельгасхарчы.
У Мінску прайшло гашэнне новай маркі ў гонар 100-годдзя Беларускага радыё
Тыраж маркі складзе 8 тысяч экзэмпляраў. Выпушчаны таксама спецыяльны канверт першага дня. Гашэнне адбылося спецыяльным штэмпелем, які дзейнічае толькі адзін дзень.
Рэкорды на палях і ўпэўнены рост: Гомельшчына прадставіла лідараў АПК і галоўныя дасягненні сельгасгода
Цёплыя віншаванні і шчырыя словы ўдзячнасці, ганаровыя граматы, падзякі, а таксама каштоўныя падарункі атрымалі перадавікі АПК Гомельскай вобласці.
Больш за тыдзень з класным маскоўскім тэатрам: «Майстэрня Пятра Фаменкі» прывезла ў Мінск чатыры спектаклі
Якіх спецыялістаў рыхтуе Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж
Абноўлены цэнтр кампетэнцый Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа стаў выдатным падарункам да святкавання 85-годдзя сістэмы прафесійнай адукацыі Беларусі. Часткай гэтай сістэмы на працягу 65 гадоў з’яўляецца і сама ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Тут рыхтуюць спецыялістаў сярэдняга звяна для харчовай прамысловасці і сферы абслугоўвання: кухараў, кандытараў, пекараў, прадаўцоў, кантралёраў-касіраў, афіцыянтаў, барменаў. На базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі можна атрымаць спецыяльнасці ў сферы камерцыйнай дзейнасці, а таксама тэхніка-тэхнолага і майстра вытворчага навучання.
Больш за 30 тыс. тон пясчана-салянай сумесі нарыхтавана прадпрыемствамі ЖКГ Мінскай вобласці да зімы
Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржаўным аб’яднанні «ЖКГ Мінскай вобласці».
У СК назвалі папярэднюю прычыну смерці Максіма Зяньковіча — утапленне
У прэс-службе Следчага камітэта расказалі аб прычынах смерці падлетка з Бярэзінскага раёна, якога шукалі шэсць дзён.
У сталіцы плануюць устанавіць 20 тыс. відэакамер на жылых дамах, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ
У сталіцы плануюць устанавіць 20 тыс. відэакамер на жылых дамах, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.