Навiны
У якіх расійскіх праектах тэхналагічнага лідарства будзе ўдзельнічаць Беларусь?
Міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў расказаў, у якіх расійскіх нацпраектах тэхналагічнага лідарства будзе ўдзельнічаць беларускі бок, паведамляе БелТА.
Як беларускія ўрачы лечаць праблемы са сном?
Новыя методыкі дыягностыкі і лячэння парушэнняў сну ўкараняюць у Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Каб выявіць праблему, дастаткова прайсці абследаванне ў спецыяльнай лабараторыі. Да пацыента тут падключаецца больш за шэсць дзясяткаў датчыкаў, якія раскажуць урачу, чаму чалавек у сне храпе, чаму ў яго ўначы збіваецца рытм сэрца ці спыняецца дыханне.
У Беларусі адкрыўся вясновы сезон палявання
У рэспубліцы пачаўся вясновы сезон палявання на птушыную дзічыну — гусей і качараў. З 15 сакавіка будзе дазволена таксама паляванне на самцоў вальдшнепа «на цязе». Вясновы сезон палявання працягнецца да 11 мая.
Турчын: Кантрольная дзейнасць не павінна паралізоўваць работу суб’ектаў гаспадарання
Нарада аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці прайшла ўчора ва ўрадзе пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.
Беларусь і Іран абмеркавалі двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва
У Цэнтральным доме афіцэраў прайшлі перагаворы паміж міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным і міністрам абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ісламскай Рэспублікі Іран Азізам Насірзадэ. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Турчын правёў нараду па пытаннях карэкціроўкі дзеючай сістэмы рэгулявання цэн
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын правёў нараду па пытаннях карэкціроўкі дзеючай сістэмы рэгулявання цэн, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Лукашэнка з афіцыйным візітам наведае Расійскую Федэрацыю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Новыя апараты МРТ і КТ атрымалі медустановы Віцебска
Медыцынскія ўстановы ў рэгіёнах краіны абнаўляюць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу, набываючы сучаснае абсталяванне.
Вяртаюцца старыя графічныя вобразы
У Выдавецкім доме «Звязда» стала добрай традыцыяй перавыданне коласаўскай спадчыны з афармленнем ранейшых дзесяцігоддзяў.
Лукашэнка абмеркаваў з Прэзідэнтам Гвінеі-Бісау развіццё супрацоўніцтва і дэталі візіту ў Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Гвінеі-Бісау. Умару Сісоку Эмбала патэлефанаваў кіраўніку беларускай дзяржавы для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.