Навiны
Качанава: У садаводчых таварыствах, дзе выбудаваная камунікацыя, няма праблем
Сапраўдныя каштоўнасці нязменныя
У свеце зменлівых тэндэнцый, разнастайнасці аўтараў, жанраў і сюжэтных ліній бывае складана адшукаць сваё. Аднак, калі помніць пра тое, што галоўны крытэрый — вашы асабістыя зацікаўленасць і памкненне душы ў гэтым выбары, то ўсё становіцца значна прасцей. І сёння прапаноўваем якраз зірнуць на нашу падборку кніг выдавецкага дома «Звязда» з перспектывы ўражанняў і адкрыцця нязведаных маршрутаў.
Сяўбу ранніх яравых у Беларусі завяршылі на больш як 90%
Аграрыі пасеялі 38% яравых культур на плошчы 877,4 тыс. га, у тым ліку сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 523,7 тыс. га, што складае 90,9% ад плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Пытанні аховы здароўя абмеркавалі на нарадзе ў Турчына
Пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Аляксандра Турчына ўчора прайшла нарада, у цэнтры ўвагi якой было стварэнне цэнтралiзаванай iнфармацыйнай сiстэмы аховы здароўя i лічбавiзацыi галiны. Як падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр, неабходна стварыць такую сiстэму, якая будзе карысная для аховы здароўя i грамадзян.
Румак расказаў аб тым, як сустракаюць важнейшае свята праваслаўныя, католікі, іудзеі
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў адзначыў, што Светлае Хрыстова Уваскрэсенне аб’ядноўвае беларусаў незалежна ад веравызнання і нацыянальнасці.
Аляксандр Лукашэнка: Давядзецца вельмі моцна працаваць
Чацвер стаў яшчэ і кадравым днём у Палацы Незалежнасці. Новыя кіраўнікі з’явіліся ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнай арганізацыі, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах. Абноўлены склад кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Перастала быць вакантнай пасада памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гродзенскай вобласці.
ВУП Беларусі за I квартал вырас на 3,1%
ВУП Беларусі за I квартал вырас на 3,1%, паведамілі БелТА ў Белстаце.
Стартаваў прыём заявак для назначэння стыпендый Прэзідэнта таленавітым маладым вучоным на 2026 год
У мэтах стымулявання развіцця творчага патэнцыялу маладых вучоных у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 года № 367 «Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных» назначаюцца 100 стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, якія працуюць у арганізацыях, якія выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі (далей — стыпендыі). Названыя стыпендыі назначаюцца на адзін каляндарны год і выплачваюцца незалежна ад памеру заработнай платы.
Праект «Калегі па Амезе» павялічыў у тры разы попыт на рапсавы алей
Начальнік упраўлення каардынацыі паставак на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Груцо, адзначыў што на працягу апошніх гадоў у краніне актыўна прапагандуецца выкарыстанне айчыннага рапсавага алею. Тут дарэчы розныя інструменты: сацыяльная рэклама, выставачныя мерапрыемствы і супрацоўніцтва з інтэрнэт-блогерамі.