
На Міншчыне стартавала комплекснае вучэнне па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый
У Бярэзінскім райвыканкаме быў арганізаваны збор кіраўнікоў задзейнічаных арганізацый, штаба кіраўніцтва вучэнняў пры ўдзеле начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Лапановіча. Кіраўнікі раённых службаў і арганізацый далажылі аб магчымасцях, наяўных сіл і сродкаў па ліквідацыі розных НС.

Старшыня ФПБ уручыў пашпарты юным таленавітым беларусам
Напярэдадні Дня Канстытуцыі па ўсёй краіне праходзіць акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі». Да яе правядзення далучылася і Федэрацыя прафсаюзаў. Сёння ў нацыянальным прафцэнтры старшыня ФПБ Юрый Сянько ўручыў пашпарты маладым беларусам.

Да ўсебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» падключыліся рэгіёны
14 сакавіка пашпарты, падарункі і віншаванні атрымалі дзеці, якія паспелі вызначыцца сваімі талентамі і здольнасцямі, з чатырох абласцей. Заўтра акцыя працягнецца.

У якіх расійскіх праектах тэхналагічнага лідарства будзе ўдзельнічаць Беларусь?
Міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў расказаў, у якіх расійскіх нацпраектах тэхналагічнага лідарства будзе ўдзельнічаць беларускі бок, паведамляе БелТА.

ЕАБР: беларуская эканоміка захоўвае высокія тэмпы росту
Гэта вынікае з чарговага макраэканамічнага агляду, падрыхтаванага аналітыкамі Еўразійскага банка развіцця. Беларуская эканоміка захавала высокія тэмпы росту дзякуючы моцнай дынаміцы ў прамысловасці, будаўніцтве і гандлі. Унутраны попыт застаецца ключавым драйверам эканамічнай актыўнасці. Інфляцыя застаецца паблізу мэты. За кошт чаго — у нашым матэрыяле.

«Звязда». № 50 — 16 сакавіка 1945 года
У рубрыцы «Хроніка Вялікай Перамогі» дзень за днём разам са «Звяздой» далёкага 1945 года мы ідзём да светлай і святой даты 9 Мая.

Саўмін зацвердзіў канцэпцыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года
Савет Міністраў Беларусі пастанавіў зацвердзіць канцэпцыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Беларусі да 2030 года. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У Кітаі паслядоўна рэалізуюць праграму адраджэння вёскі
Кітай паслядоўна прасоўвае ўсебаковае адраджэнне вёскі, цэнтральныя ўлады выпусцілі «Дакумент нумар 1» на 2025 год, у якім выкладзены дадатковыя меры па падтрымцы такіх намаганняў. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Ван Цзіньчэнь, перадае «Сіньхуа».

Прэзентацыя кнігі «Па той бок медаля» прайшла на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы
ХХХІІ міжнародная кніжная выстава-кірмаш збірае самых розных людзей. Нават алімпійскіх чэмпіёнаў, якія сталі ўдзельнікамі прэзентацыі кнігі «Па той бок медаля» Валерыі Сцяцко, што выйшла ў выдавецкім доме «Звязда».

Трэці дзень Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша быў прысвечаны расійскім пісьменнікам
Шмат новых эмоцый і незабыўных уражанняў дорыць гасцям XXXІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Трэці дзень быў прысвечаны Расійскай Федэрацыі. Так, усе ахвотныя маглі пагутарыць з любімымі пісьменнікамі, узяць аўтограф і зрабіць фота на памяць. Таксама можна было прагуляцца па адукацыйным квартале і атрымаць шмат новых і карысных ведаў.