
На МТЗ адкрыюць вучэбна-вытворчую майстэрню
У вучэбна-вытворчай майстэрні, якую адкрыюць на Мінскім трактарным заводзе ў верасні, навучэнцы замацуюць тэарэтычныя веды і атрымаюць практычныя навыкі, паведамляе прэс-цэнтр МТЗ.

На Міншчыне завяршаецца падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона
У Мінскай вобласці актыўна працягваецца работа па падрыхтоўцы аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі да ацяпляльнага сезона. Па стане на бягучы момант узровень гатоўнасці жыллёвага фонду рэгіёна складае 90%, паведамілі ў прэс-службе ЖКГ Міншчыны.

Таксісты з Крычава эканомілі на падатках
Такі факт устанавілі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Крычаўскім раёне.

Даведаліся, як у ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна штогод выходзяць на новыя рэкорды
«Сакрэт паспяховага ўраджаю — работа зладжанай каманды». Такім меркаваннем падзяліўся дырэктар ААТ «Кухчыцы» Сяргей Здрок. Паводле яго слоў, добрыя намалоты — заслуга працавітых людзей, патрыётаў краіны і сваёй роднай «кухчыцкай» зямлі. «Сёння ў гаспадарцы ўбрана больш за 1 200 гектараў, намалочана больш за 11 000 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці каля 90 цэнтнераў з гектара. Рапс убраны на плошчы больш за 300 гектараў, намалочана больш за 1 200 тон, сярэдняя ўраджайнасць каля 40 цэнтнераў з гектара», — расказаў кіраўнік прадпрыемства, якое ў гэту ўборачную ва ўсіх на слыху.

Пераможцаў і прызёраў Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ўшаноўвалі ў НАК Беларусі
У НАК Беларусі адбылася цырымонія ўшаноўвання пераможцаў і прызёраў XVIII летняга Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю, паведамляе БелТА.

Працоўнае лета школьнікаў працягваецца
На календары апошні месяц лета, першага верасня ўсё бліжэй. Бацькі і дзеці рыхтуюцца да навучальнага года, а нехта з дзяўчынак і хлопчыкаў пачаў рабіць гэта яшчэ раней. Штогод тысячы дзяцей па ўсёй Беларусі выпрабоўваюць сябе падчас летняй падпрацоўкі, каб зарабіць свае першыя грошы і набыць штосьці да школы, адчуць сябе сапраўднымі дарослымі. Уласны карэспандэнт «Звязды» пагутарыла са школьнікамі ў райцэнтры Масты.
1 верасня больш за 2,6 тысячы школ і 3,6 тысячы дзіцячых садкоў прымуць 1 млн 50 тысяч школьнікаў і 327,1 тысячы дашкольнікаў
Сёлета свае дзверы адчыняць сем новых школ на 5238 месцаў. У Брэсцкай вобласці ў Пінску пачне працаваць пачатковая школа № 1 на 471 месца, а таксама прыбудова да сярэдняй школы № 1 у Лунінцы на 660 месцаў. У Гродзенскай вобласці з 1 верасня дзяцей прыме сярэдняя школа № 4 у Астраўцы (510 месцаў). У Мінскай вобласці навінкі тры: сярэдняя школа № 2 у Фаніпалі (1050 месцаў), пачатковая школа ў Слуцку (471 месца), сярэдняя школа ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна (1020 месцаў). Адкрыецца новая ўстанова і ў сталіцы — сярэдняя школа № 227 (1056 месцаў).

У грамадскім транспарце Мінска з'явілася кнопка экстраннага выкліку міліцыі
У сталічным грамадскім транспарце ўкаранёна сістэма экстраннага рэагавання - функцыянал так званай «трывожнай кнопкі». Пра гэта паведамілі ў ДП «Мінсктранс».

Прадпрыемствы «Белнафтахіма» ў I паўгоддзі павялічылі экспарт угнаенняў у Афрыку
Прадпрыемствы «Белнафтахіма» ў першым паўгоддзі бягучага года павялічылі экспарт угнаенняў у Афрыку, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.