Навiны
Юбілей Караткевіча адзначылі ў Полацку
На Віцебшчыне прайшло нямала мерапрыемстваў, звязаных з 95-годдзем з дня нараджэння аўтара неўміручых твораў «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чорны замак Альшанскі», іншых аповесцяў і раманаў, якія і сёння прыцягваюць увагу чытачоў.
У Віцебскай вобласці працягваюцца рэйды ў сталовых навучальных устаноў
На гэты раз сіламі падраздзяленняў аховы ў некалькіх раёнах рэгіёна была спынена серыя спроб незаконнага вынасу прадуктаў харчавання са сталовых школ і іншых навучальных устаноў. Усяго супрацоўнікамі Чыгуначнага, Першамайскага, Кастрычніцкага, Глыбоцкага і Талачынскага падраздзяленняў аховы зафіксавана восем такіх інцыдэнтаў, паведамляе тэлеграм-канал «АХОВА.BY».
Беларус прагуляў працу 392 разы за 1,5 года: суд вынес рашэнне
35-гадовы мужчына з Мінска за 1,5 года не выйшаў на працу 392 разы. Ён працаваў прыбіральшчыкам на транспартным прадпрыемстве і рэгулярна прагульваў з-за алкагольнай залежнасці. Паведаміла «Мінская праўда».
Снежань у Беларусі аб’яўлены месяцам гастранамічнага турызму
Талісманам свята Вясны 2026 года ў Кітаі стаў конь Цзіcянма
Міністэрства культуры і турызму КНР прадставіла талісман свята Вясны 2026 (Чуньцзэ, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары), які адзначыць пачатак года Каня. Ім стаў конь Цзіcянма, або Конь шчаслівай прыметы, перадае «Сіньхуа».
Бульба ў квадраце. Цяпер у топе не проста харчовая сыравіна, а амаль гатовы паўфабрыкат
«Нацыянальны аэрапорт Мінск» атрымаў Прэмію Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці па выніках работы за 2024 год
Больш за 11,1 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі
Больш за 11,1 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.