Навiны
У Клімавічах падлетак вынес з падпаленай кватэры двухгадовага брата
Падлетак у Клімавічах вынес з падпаленай кватэры двухгадовага брата і выклікаў МНС, паведамілі ў ведамстве.
У Мінску прайшоў агляд-конкурс на лепшы двор
Музычныя лавачкі, альтанка з бескантактавай зарадкай для мабільніка, мініятурны тэатр. Што яшчэ здзівіла падчас аб’езду дваровых тэрыторый кожнага раёна сталіцы для агляду-конкурсу — у матэрыяле карэспандэнта «Звязды».
Жыхар Пінска выпісваў сам выпісваў сабе рэцэпты і прадаваў падробленыя медыцынскія дакументы ў сацсетках
Пінская міжраённая пракуратура падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 34-гадовага мясцовага жыхара — яму інкрымінаваны падробка дакументаў, а таксама выкарыстанне заведама фальшывага афіцыйнага дакумента.
Міжнародны турнір па пляжным валейболе стартаваў ў Мінску
На пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту стартуе міжнародны турнір па пляжным валейболе «Кубак Перамогі», паведамляе БелТА.
Любанскі раён уражвае шматлікіх гасцей сваімі непаўторнымі краявідамі
Узбуджана крымінальная справа аб махлярстве з аўтамабілем у Мінскім раёне
1 верасня Мінскім РАСК распачата крымінальная справа па частцы 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры), паведамляе «Прысталічча».
Вядома, калі завершыцца сезон фантанаў у Мінску
Сезон фантанаў у Мінску завершыцца традыцыйна ў апошнюю пятніцу верасня, 26 чысла, паведамляе «Мінская Праўда».
Хакейная каробка са штучным лёдам з’явіцца ў парку імя Уга Чавеса ў Мінску
Сталічны парк імя Уга Чавеса ў бліжэйшы час атрымае новыя спартыўныя аб’екты, уключаючы лыжаролерную трасу і хакейную каробку са штучным лёдам, што дазволіць падоўжыць сезон заняткаў незалежна ад умоў надвор’я. Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара УП «Мінскзелянбуд» Уладзімір Хмара, перадае БелТА.
Высаджваецца больш за 30 тысяч дрэў
Гарады «жывымі» самастойна не становяцца, гэта вынік працы многіх спецыялістаў па стварэнні новых рэкрэацыйных магчымасцяў. Па словах намесніка генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзелянбуд» Кацярыны КАРОТКІНАЙ, нашы прадпрыемствы круглы год абслугоўваюць 158 сквераў, 28 бульвараў, 38 паркаў і лесапаркаў галоўнага мегаполіса краіны. Яна адзначыла, што ў іх падпарадкаванні знаходзіцца 10 паркаў, з іх чатыры — паркі культуры і адпачынку, якія абсталяваны атракцыёнамі. На гэтых тэрыторыях таксама вядзецца праца па змесце і замене атракцыёнаў на больш сучасныя і цікавыя. У горадзе дзейнічае 23 пляжы. Па словах эксперта, штогод праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторый: бягучае ўтрыманне, азеляненне і кветкавае афармленне. Высаджваецца больш як 30 тысяч дрэў і звыш 300 тысяч кустоў кожны год. Сёлета ў спрыяльны вясновы перыяд было пасаджана 24 тысячы дрэў і каля 130 тысяч кустоў.
У Мінску да Дня горада з'явіцца дзевяць новых зон адпачынку
У сталіцы да Дня горада плануецца адкрыць дзевяць новых зон адпачынку. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзелянбуд» Кацярына Кароткіна, паведамляе БелТА.