Top.Mail.Ru

Навiны

У Мінску падвялі вынікі акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Сіла адзінства»

У Мінску падвялі вынікі акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Сіла адзінства»

Клопат пра культурную і духоўную спадчыну народа — справа нацыянальная і як ніколі важная сёння для грамадства. Менавіта так лічаць валанцёры руху «Добрае Сэрца» Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 11 лістапада хлопцы і дзяўчаты з усіх куткоў краіны сабраліся ў храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», пабудаваным у гонар ахвяр чарнобыльскай трагедыі.


Як агульнымі намаганнямі добраўпарадкавалі пляж каля возера ў Лепельскім раёне

Як агульнымі намаганнямі добраўпарадкавалі пляж каля возера ў Лепельскім раёне

Вёска Бароўка Лепельскага раёна, размешчаная на жывапісным узбярэжжы возера Шчыбат, невыпадкова лічыцца курортнай зонай. Прыгажосць мясцовай прыроды захапляе не толькі бараўчан, але і шматлікіх гасцей, якія прыязджаюць сюды адпачыць, атрымаць зарад бадзёрасці і новых сіл. У летні час на беразе возера заўсёды збіраецца шмат адпачывальнікаў. Мясцовыя актывісты звярнуліся з просьбай да мясцовай улады выдзеліць пэўную суму для добраўпарадкавання пляжа. Ініцыятыва была прынята. Паэтапна праводзіліся работы па навядзенні парадку, а затым быў распрацаваны праект добраўпарадкавання пляжа, які ўвайшоў у лік пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў «Праектуй будучыню», што праводзіцца Віцебскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.


Як служба занятасці дапамагае аператыўна аднавіць навыкі ў прафесіі, расказалі ў Мінпрацы

Як служба занятасці дапамагае аператыўна аднавіць навыкі ў прафесіі, расказалі ў Мінпрацы

Як атрымаць практычны досвед работы па атрыманай прафесіі, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведаміла БелТА.

Чаму ідэалогія неанацызму становіцца рэальнай сілай у шэрагу дзяржаў і чаму ў яе няма шанцаў

Чаму ідэалогія неанацызму становіцца рэальнай сілай у шэрагу дзяржаў і чаму ў яе няма шанцаў

9 лістапада ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму. Памятная дата была заснавана ў пачатку 1990-х гадоў па ініцыятыве Міжнароднай сеткі супраць расізму UNІTED, якая аб’ядноўвала больш за 500 арганізацый з 46 еўрапейскіх краін. На жаль, ні фашызм, ні расізм, ні антысемітызм не сталі здабыткам гісторыі. І ў ХХІ стагоддзі ідэалогія неанацызму становіцца рэальнай сілай у шэрагу дзяржаў.

Спектакль Магілёўскага драмтэатра адзначылі на фестывалі ў Ніжнявартаўску
319

Спектакль Магілёўскага драмтэатра адзначылі на фестывалі ў Ніжнявартаўску

Дакладней, аўтарскі спектакль Кацярыны Аверкавай «Без пудры» на VIII Міжнародным тэатральным фестывалі спектакляў малых формаў «Паўночныя сустрэчы» атрымаў аж дзве ўзнагароды. Саму пастаноўку журы ацаніла спецыяльным прызам «За гуманістычныя адносіны да жанчыны», а галоўнай гераіні Галіне Лабанок уручылі прыз глядацкіх сімпатый.

Як у Івацэвіцкім раёне рэалізоўваюцца праекты ў рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў

Як у Івацэвіцкім раёне рэалізоўваюцца праекты ў рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў

Карэспандэнты «МС» працягваюць расказваць аб рэалізаваных праектах у рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў. Па ўсёй Беларусі ўвасоблена мноства ідэй. Гэтым разам мы адпраўляемся ў Брэсцкую вобласць, у Івацэвіцкі раён.


Няма даверу — няма бізнесу. Што ў выніку атрымала Польшча ад блакіроўкі граніцы?

Няма даверу — няма бізнесу. Што ў выніку атрымала Польшча ад блакіроўкі граніцы?


Праз паўтара месяца пасля «геніяльнага» рашэння закрыць польска-беларускую граніцу ў Варшавы з’явілася нагода адсвяткаваць. Польскія СМІ рапартуюць, што кітайскія экспарцёры пачалі выкарыстоўваць альтэрнатыўныя маршруты для дастаўкі сваіх тавараў у Еўропу, абходзячы Польшчу бокам. Як гаворыцца, за што змагаліся... Вось толькі радасці і весялосці ў Варшаве чамусьці не назіраецца. Улады краіны захоўваюць труннае маўчанне. Відаць, рыхтуюцца хаваць транзітную галіну Польшчы, выкінутыя на вецер інвестыцыі, тлусты артыкул даходу ў бюджэце і тысячы працоўных месцаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю