Навiны
У Беларусі другі ўкос траў правялі на амаль 17% плошчаў
Аграрыі выканалі другі ўкос траў на плошчы 176,8 тыс. га, што складае 16,6% ад запланаванага. Колькі травяных кармоў заклалі ў засекі работнікі аграпрамысловага комплексу краіны, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
На Брэстчыне паспяхова вядуцца работы па ўводзе ў эксплуатацыю меліяраваных зямель
Сёлета ў Брэсцкай вобласці плануецца ўвесці 18,5 тысячы гектараў зямлі пасля рэканструкцыі меліярацыйных сістэм. Работа ідзе ў адпаведнасці з планам. Праводзяцца рэканструкцыя і рамонт збудаванняў, ачыстка каналаў ад заілення і драўняна-хмызняковай расліннасці. Толькі ў перыяд са студзеня да красавіка ўведзена ў эксплуатацыю больш за 4 тысячы гектараў меліяраваных зямель.
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 86 раёнах Беларусі
Абмежаванні на наведванне лясных масіваў дзейнічаюць у 86 раёнах Беларусі, гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.
Як па-гаспадарску распарадзіцца зямельнымі рэсурсамі?
Па меркаванні дырэктара Інстытута меліярацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Анжанкова, праблему ў Беларусі стварае не колькасць ападкаў, а іх дыферэнцыяцыя па месяцах. «Мы ўспамінаем сітуацыю пазамінулага года, калі май—чэрвень аказаліся засушлівымі, што сур’ёзна адбілася на вытворчасці сельгаскультур», — нагадаў ён. Таму, падкрэсліў навуковец, меліярацыйныя сістэмы вымушаны працаваць у вельмі складанай абстаноўцы.
Карэспандэнт «Звязды» паназірала за сенакосам у шклоўскай гаспадарцы
«Ужо бачым, што корм атрымаем лепшы, чым летась».
Зыходзячы з практыкі дзейнасці фермерскіх гаспадарак, будуць накіраваны прапановы змяненняў у Зямельны кодэкс
Выязное пасяджэнне адзінаццатай сесіі Брэсцкага абласнога Савета праходзіла ў Ляхавіцкім раёне. Дэпутаты разгледзелі пытанне эфектыўнасці выкарыстання зямель фермерскімі гаспадаркамі, а таксама водных і паляўнічых угоддзяў — іх арандатарамі.
Блогер з Дзятлаўскага раёна расказвае пра будні аграрыяў
Уменне знаходзіць цудоўнае ў паўсядзённых справах — навык, якім беларускі блогер Дзяніс Трафімчык авалодаў дасканала. Апошнія гады ён вядзе «Аграблог», распавядаючы пра працаўнікоў сяла. Інтэрв’ю з ім было нямала, а ў скарбонцы дасягненняў хлопца не толькі шматмільённыя прагляды, але і Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Пагаварылі з Дзянісам аб планах на будучыню і аб тым, як пачынаўся яго шлях.
Малады механізатар з сям’і працаўнікоў быў занесены на Дошку гонару сельгаспрадпрыемства
Сёлета Дошка гонару сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Хаціслаўскае» адкрываецца партрэтам Юрыя Блышчыка. Усяго за пяць гадоў работы ў гаспадарцы Юрый атрымаў прызнанне як спецыяліст у механізацыі і майстар сваёй справы. Праўда, менш сціплым ад гэтага не стаў. Пра сябе гаворыць стрымана, адзначае, што біяграфія яшчэ зусім кароткая: скончыў базавую школу ў роднай вёсцы Замшаны, паступіў у Маларыцкі сельскагаспадарчы каледж, атрымаў прафесію механізатара і вярнуўся ў сваю гаспадарку. Вось ужо пяты сезон працуе на нарыхтоўцы кармоў.
Абмежаванняў на наведванне лясоў усё менш, забарон няма
Абмежаванні на наведванне лясных угоддзяў дзейнічаюць у 17 раёнах чатырох абласцей Беларусі, сведчаць даныя анлайн-карты міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.
Шулейка: На «Белагра» прадстаўлены дасягненні ўсіх галін сельскай гаспадаркі, сельгасмашынабудавання
На «Белагра» прадстаўлены дасягненні ва ўсіх галінах сельскай гаспадаркі і сельгасмашынабудаванні. Аб гэтым на міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2025» заявіў намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка, перадае БелТА.