Навiны
Журналіст RT Санчэс: Беларусь можа стаць мостам у дыялогу ЗША і Расіі
Беларусь можа стаць своеасаблівым мостам для наладжвання дыялогу паміж ЗША і Расіяй. Пра гэта заявіў журналістам вядучы шоу «Эфект Санчэса» на тэлеканале RT Рык Санчэс пасля інтэрв’ю з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла sb.by
Аўтобусы, тралейбусы, ліфты. Якая беларуская прадукцыя папулярная ў Яраслаўскай вобласці
Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з міністрам прамысловасці Андрэем Кузняцовым пабывала ў Яраслаўскай вобласці Расіі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінпрама.
У аэрапорце Пулкава адмененыя або затрыманыя каля 20 рэйсаў
У аэрапорце Пулкава адмененыя або затрыманыя каля 20 рэйсаў на вылет. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на анлайн-табло аэрапорта.
Пачым сёлета расада?
Садаводы і агароднікі рыхтуюцца да аднаго з самых адказных этапаў гаспадарчых клопатаў — пасяўной на прысядзібных участках. Поспех сезону шмат у чым залежыць ад якасці расады. Менавіта вясной вызначаецца тое, якім будзе настрой гаспадароў, калі прыйдзе час збіраць ураджай. Адпраўляемся на галоўны рынак сталіцы, Камароўку, каб даведацца, як не памыліцца з выбарам расады і што танней — купіць яе або вырасціць самастойна.
Правіла бяспекі для агародніка. Не купляйце агуркі ў сеціве!
«Не растуць буракі». «Агурэчнік знішчыў перонаспароз». «У парніку кусты таматаў атакуе кладаспарыёз». «Немагчыма знайсці ўправу на белакрылку». Каб не папоўніць шэраг тых, хто ўлетку засыпае сацсеткі падобнымі скаргамі, паклапаціцца пра бяспеку на ўласнай зямлі трэба яшчэ з вясны.
Ці чакаць навальніц у Беларусі 16 красавіка? Прагноз Белгідрамета
Ці чакаць навальніц у Беларусі 16 красавіка, расказалі у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У расійскіх рэгіёнах пераймаюць беларускі вопыт стварэння аграгарадкоў
Па распараджэнні Прэзідэнта выдзелены сродкі для аздараўлення і адпачынку ў дзіцячым цэнтры «Зубраня» 272 дзяцей з 10 краін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні грашовых сродкаў для арганізацыі адпачынку і аздараўлення 272 дзяцей з Алжыра, В’етнама, Егіпта, Зімбабвэ, Індыі, Кітая, Кыргызстана, Лаоса, М’янмы і Узбекістана ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларусы, якія пастаянна пражываюць у РФ, упершыню змогуць узяць удзел у выбарах у органы мясцовага самакіравання
Грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі, упершыню ў верасні ў адзіны дзень галасавання змогуць прыняць удзел у выбарах у органы мясцовага самакіравання. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама РФ Мікалай Булаеў на пасяджэнні ЦВК, паведаміла БелТА.
Асвятленне беларускай тэматыкі ў СМІ РФ і інфармсупрацоўніцтва. Селівёрстаў сустрэўся з гендырэктарам ТАСС
Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селівёрстаў наведаў дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Расіі ТАСС і правёў рабочую сустрэчу з яго генеральным дырэктарам Андрэем Кандрашовым. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе пасольства.