Навiны
Прэзідэнт назваў задачы, якія стаяць перад банкаўскай сістэмай краіны
Прызначаючы Рамана Галоўчанку Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў асабіста пазнаёміцца з калектывам Нацбанка. Прымаючы месяц таму Рамана Галоўчанку з дакладам, кіраўнік дзяржавы анансаваў сустрэчу з банкаўскай супольнасцю. Сваё абяцанне Прэзідэнт выканаў і сабраў вялікую нараду з апаратам Нацыянальнага банка, склад Праўлення якога сур’ёзна абнавіўся, і кіраўніцтвам банкаў, якія працуюць у нашай краіне. Таксама на нараду былі запрошаныя вышэйшыя службовыя асобы, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў. Усяго каля 250 чалавек.
Удзельнікамі «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам» сталі 260 маладых мастакоў
Сёлета арганізатары атрымалі каля 1300 заявак, з якіх журы выбрала больш за 550 твораў, што склалі экспазіцыю, якая размясцілася на двух паверхах сталічнага Палаца мастацтваў. Ёсць працы аўтараў, чые імёны пакуль невядомыя наведвальнікам «Салонаў», а ёсць тыя, што неаднаразова быў сярод удзельнікаў і нават пераможцаў мінулых гадоў — іх творы пазнаюць здалёк...
Фізасобы ў Беларусі ў жніўні прадалі на $176,3 млн валюты больш, чым купілі
У жніўні фізічныя асобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $176,3 млн больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Лукашэнку прапанавалі стварыць у Беларусі крыптабанк
Прапанову аб стварэнні ў Беларусі крыптабанка прагучала на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця сферы лічбавых знакаў, перадае БелТА.
Нацбанк аб'явіў конкурс работ па эканоміцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў
Нацыянальны банк абвясціў штогадовы конкурс на лепшую працу па эканамічнай тэматыцы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацбанка.
Мужчына загінуў пасля нападу кабана на падворку ў Талачынскім раёне
Жыхар вёскі Воўкавічы Талачынскага раёна трымае ў сябе на ўчастку дзікіх свіней. 23 жніўня кабан збег з вальера, што прывяло да трагедыі. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе ГКСЭ, паведамляе «Мінская Праўда»
Аб жыцці Любаншчыны расказаў старшыня яе райвыканкаму Віталь Платун