Навiны
Ліпень у Беларусі аб’яўлены месяцам актыўнага турызму
Ліпень у Беларусі аб’яўлены месяцам актыўнага турызму, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Ліпень у Беларусі аб’яўлены месяцам актыўнага турызму
Месяц гісторыка-культурнага турызму, які быў аб’яўлены ў червені, прайшоў паспяхова. Аб гэтым карэспадэнту «Звязды» паведаміў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў.
Чым прываблівае турыстаў Мядзельскі раён?
Унікальная прыродная скарбніца Беларусі, месца прыцягнення сотняў тысяч турыстаў, дзівосны маляўнічы край з унікальнымі ландшафтамі, багаццем азёр і мінеральных крыніц, першароднымі лясамі і найчысцейшым гаючым паветрам — гэта ўсё аб паўночным рэгіёне Міншчыны — Мядзельскім, які па праве называюць азёрным краем. Менавіта азёры, асабліва найбуйнейшае возера краіны Нарач, надаюць рэгіёну непаўторны каларыт, які нязменна прыцягвае тысячы турыстаў.
Журналісты з Індыі здымуць трэвэл-шоу пра Беларусь
Прадстаўнікі СМІ Індыі 21 чэрвеня прыбылі на маштабны азнаямленчы тур у Беларусь з мэтай стварыць захапляльнае трэвел-шоу, якое павысіць пазнавальнасць краіны як прывабнага напрамку для адпачынку, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва па турызме.
За чатыры гады ў Беларусі рэалізавалі 116 буйных мерапрыемстваў па будаўніцтве турыстычнай інфраструктуры
а выставе «Адпачынак», якая праходзіць у Беларусі ў сакавіку, заўжды праводзіцца прэзентацыя новых аб’ектаў.
Мясцовая ініцыятыва на Гомельшчыне ператварае духоўныя мясціны ў папулярны турыстычны маршрут
У Гомельскай вобласці набірае абароты новая ініцыятыва, накіраваная на развіццё ўнутранага турызму і захаванне духоўнай спадчыны. У Добрушскім раёне пры падтрымцы Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў рэалізаваны ўнікальны турыстычны маршрут, прысвечаны аднаму з самых шанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы — Іаану Кармянскаму.
Попыт на турыстычныя паездкі ў Беларусь на чэрвень вырас на чвэрць
Цікавасць да Беларусі з боку турыстаў на чэрвеньскія выхадныя, асабліва на перыяд 12-15 чэрвеня, узрасла на 24 працэнты ў параўнанні з мінулым годам, прычым попыт у гэтыя дні перасягае сярэдні чэрвеньскі ў 2,5 раза.
Адкуль у Беларусь прыязджаюць замежныя турысты?
Больш за 6 млн уязных паездак за год.
Чым адметны месяц гісторыка-культурнага турызму?
Першы летні месяц прысвечаны гісторыка-культурнаму турызму. Замкі, палацы, музеі, сядзібы рыхтуюць шэраг праектаў і праграм для наведвальнікаў. Дарэчы, па выніках мінулага года ў топ-3 па наведвальнасці ўвайшлі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Тэма патрыятычнага выхавання, 80-годдзя Вялікай Перамогі захоўвае лідарскія пазіцыі і сёлета. У першым квартале таксама найбольш запатрабаванымі для наведвання былі музеі ваеннай тэматыкі.
У Нацыянальным аэрапорце Мінск прайшла прэзентацыя новага тыпу паветранага судна ў парку «Белавія»
Авіякампанія «Белавія» ўвяла ў эксплуатацыю новы тып самалёта — шырокафюзеляжны Aіrbus 330-200. Прэзентацыя новага тыпу паветранага судна «Белавія» адбылася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Самалёт сустрэлі ў адпаведнасці з авіяцыйнай традыцыяй — водным салютам, расказалі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта.