Навiны
Трамп заявіў, што Лукашэнка паведаміў яму аб жаданні Пуціна заключыць здзелку па Украіне
Амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў, што ў час тэлефоннай размовы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў яму аб настроенасці кіраўніка расійскай дзяржавы Уладзіміра Пуціна на дасягненне дамоўленасці па Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт ЗША заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу Fox News.
На варце правапарадку: мінскай міліцыі — 81 год
Напярэдадні чарговай гадавіны з Дня ўтварэння Мінскай міліцыі на стаянцы ГУУС адбыўся агульнагарнізонны інструктаж. У ім прынялі ўдзел міністр унутраных спраў, паўнамоцны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску Іван Кубракоў і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Сустрэча Пуціна і Трампа ў Анкарыджы пачнецца ў 22:00
Сустрэча Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Анкарыджы (штат Аляска) пачнецца ў пятніцу ў 11:00 па мясцовым часе (22:00 па маскоўскім часе). Пра гэта паведамляе ТАСС.
У славутай мінскай кнігарні «Светач» прайшла творчая сустрэча з пісьменнікамі Ірынай і Глебам Орліс
Пуцін прызначыў спецпрадстаўніка па дагавору аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і РФ
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў намесніка міністра замежных спраў Расіі Аляксандра Грушко спецпрадстаўніком, чые абавязкі прадугледжаны дагаворам аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы. Адпаведнае распараджэнне апублікавана на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі, паведамляе БелТА.
Адкрыты рэгулярныя авіязносіны паміж Алматы і Мінскам
Авіякампанія SCAT Airlines пачала выкананне рэгулярных рэйсаў з Алматы ў беларускую сталіцу. Пра гэта паведамляе SB. by.
У Беларусі маюць намер зрабіць больш эфектыўны ланцужок ад ідэі да ўкаранення распрацоўкі ў вытворчасць
Акцэнт — на якасць
Сустрэча Пуціна і Трампа пройдзе 15 жніўня на Алясцы
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне расійска-амерыканскія перагаворы
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
1 верасня больш за 2,6 тысячы школ і 3,6 тысячы дзіцячых садкоў прымуць 1 млн 50 тысяч школьнікаў і 327,1 тысячы дашкольнікаў
Сёлета свае дзверы адчыняць сем новых школ на 5238 месцаў. У Брэсцкай вобласці ў Пінску пачне працаваць пачатковая школа № 1 на 471 месца, а таксама прыбудова да сярэдняй школы № 1 у Лунінцы на 660 месцаў. У Гродзенскай вобласці з 1 верасня дзяцей прыме сярэдняя школа № 4 у Астраўцы (510 месцаў). У Мінскай вобласці навінкі тры: сярэдняя школа № 2 у Фаніпалі (1050 месцаў), пачатковая школа ў Слуцку (471 месца), сярэдняя школа ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна (1020 месцаў). Адкрыецца новая ўстанова і ў сталіцы — сярэдняя школа № 227 (1056 месцаў).