Навiны
Беларуская птушкафабрыка хоча вырабляць блакітныя яйкі
Салігорская птушкафабрыка хоча вырабляць блакітныя яйкі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «РТР-Беларусь» расказала кіраўнік прадпрыемства, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Іна Талкачова.
У Гомельскай вобласці на патрабаванне пракурораў скасавалі альбо змянілі 57 працэдур закупак у 2025 годзе
У Гомельскай вобласці на патрабаванне пракурораў скасавалі альбо змянілі 57 працэдур закупак у 2025 годзе, паведаміў журналістам пракурор вобласці Алег Аўдзей, паведамляе БелТА.
Устаноўлены надбаўкі да цэн на сельгаспрадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва, у 2026 годзе
Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 27 студзеня 2026 года № 8 устаноўлены надбаўкі да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва, у 2026 годзе. Пра гэта паведамляе БелТА.
Больш за 900 адзінак сельгастэхнікі сёлета закупіць Віцебская вобласць
Віцебская вобласць мае намер набыць больш за 900 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі ў 2026 годзе. Аб гэтым расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, паведамляе БелТА.
На карысць дзяцей. Судовыя выканаўцы Гомельскай вобласці павялічылі працэнт спагнання аліментаў
Судовыя выканаўцы Гомельскай вобласці ў 2025 годзе спагналі па аліментах 47,4 млн бел. рублёў. Такія даныя прывёў на брыфінгу намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама — начальнік упраўлення прымусовага выканання Дзмітрый Кухараў, перадае БелТА.
Як цялят ратуюць ад моцных маразоў
Асаблівай тэмай падчас нарады ў Прэзідэнта па развіцці Віцебскай вобласці было захаванне цялят. Праблема падзяжу застаецца актуальнай і без спасылкі на надвор’е, але мароз яе яшчэ падвоіў. Як раней заўважаў кіраўнік дзяржавы, пакуль усе цяляты не будуць стаяць пад дахам, у памяшканні, сітуацыя не выправіцца.
Больш за 83 тыс. чалавек у Гомельскай вобласці атрымалі дапамогу ад Чырвонага Крыжа ў 2025 годзе
Такія даныя агучыла старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, член Савета Рэспублікі Ала Смаляк на пасяджэнні Прэзідыума абласной арганізацыі БЧК, дзе разглядаліся вынікі дзейнасці арганізацыі ў 2025 годзе, перадае БелТА.
У васьмі раёнах Гомельскай вобласці адмянілі падвоз дзяцей з сельскіх населеных пунктаў у школы
Мука, крупы, мяса, малочка: якую прадукцыю АПК Беларусь плануе пастаўляць у Кітай
Беларусь плануе нарошчваць экспарт прадуктаў харчавання ў Кітай. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча па выніках сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандрам Чарвяковым, перадае БелТА.