Навiны
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Інданезіі праходзіць у Джакарце
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Інданезіі Аляксандра Лукашэнкі і Прабова Субіянта праходзіць у Джакарце, перадае БелТА.
Японія ў тры разы павысіла турыстычны падатак на выезд з краіны
Японія з 1 ліпеня ў тры разы павысіла турыстычны падатак на выезд з краіны — з 1 тыс. іен да 3 тыс. іен, або прыкладна да $18, паведаміла БелТА са спасылкай на тэлеканал NHK.
Найбуйнейшае возера Італіі страціла мільярды літраў вады з-за анамальнай спякоты
Возера Гарда на поўначы Італіі сур’ёзна пацярпела з-за анамальнай спякоты: толькі за апошні тыдзень чэрвеня ўзровень вады ўпаў на 10 см. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Беларусі 3 ліпеня будзе працаваць каля 250 брыгад хуткай дапамогі
У Беларусі 3 ліпеня будзе працаваць каля 250 брыгад хуткай дапамогі. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры НС Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Лях, перадае БелТА.
Пасол Беларусі і міністр сельскай гаспадаркі Ірана абмеркавалі перспектыўныя праекты ў АПК і гандлі
Тэма рэалізацыі сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі абмяркоўвалася 30 чэрвеня на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрыя Кальцова з міністрам сельскай гаспадаркі Галамрэзой Нуры-Гезельджэ. Аб гэтым піша БелТА.
Беларусь і Інданезія падпісалі пагадненні аб пастаўках сухой малочнай прадукцыі
Беларусь і Інданезія падпісалі пагадненні аб пастаўках сухой малочнай прадукцыі, паведамляе БелТА.
Даведаліся, што робіцца ў Магілёўскай вобласці для эфектыўнай работы сельскагаспадарчай галіны
Хуткая дапамога для аграрыяў
У Беларусі абноўлены патрабаванні да тыпавых спажывецкіх якасцяў арэнднага жылля
У Беларусі абноўлены патрабаванні да тыпавых спажывецкіх якасцяў жылых памяшканняў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 24 красавіка 2026 года № 31, нормы якой набылі сілу, паведамляе БелТА.
Інданезійскі бізнес зацікаўлены ў пашырэнні кантактаў з беларускімі прамысловымі прадпрыемствамі
Інданезійскі бізнес зацікаўлены ў пашырэнні кантактаў з беларускімі прамысловымі прадпрыемствамі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Кузняцова і кіраўнікоў вядучых айчынных прадпрыемстваў з прадстаўнікамі інданезійскага бізнесу, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінпрама.
Масавая ўборка азімага ячменю пачалася ў Беларусі
У Беларусі пачалася масавая ўборка азімага ячменю, паведамілі БелТА у прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.