Навiны
У Палацы Рэспублікі адбылося адкрыццё кінафестывалю «Лістапад»
31 кастрычніка ўвечары ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця аднаго з самых доўгачаканых і любімых беларускіх фестываляў
«Любы фільм, створаны беларускімі рэжысёрамі, адрасаваны цяперашняму пакаленню»
Сёлета цэнтрам нацыянальнага конкурсу, што ладзіцца ў рамках міжнароднага фестывалю «Лістапад», з’яўляецца кінатэатр «Піянер». Геаграфія праглядаў крыху змянілася — гэта спрашчае перамяшчэнні паміж рознымі фестывальнымі пляцоўкамі. Больш за тое, гледачы, якія прыйдуць з дзецьмі ў «Піянер» на праграму «Лістападзіка», змогуць пасля далучыцца да праглядаў беларускіх фільмаў. Пра тое, чым іх збіраюцца ўразіць, наша размова з праграмным дырэктарам нацыянальнага конкурсу Аляксандрам Пятровічам.
У Мінску пачаліся паказы фільмаў міжнароднага кінафестывалю «Залаты певень»
У рамках XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у сталічным кінатэатры «Перамога» адкрыўся паказ фільмаў міжнароднага кінафестывалю «Залаты Певень». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Асацыяцыя кінематаграфістаў Кітая, Пасольства Кітая ў Беларусі, Міністэрства культуры Беларусі і Мінскі гарвыканкам. Непасрэднымі выканаўцамі з’яўляюцца Кітайскі культурны цэнтр у Мінску і Асацыяцыя арганізацый кітайскіх суайчыннікаў «Хуацяа» ў Беларусі.
Калекцыя жывапісу — сведчанне беспрэцэдэнтнай гераічнай барацьбы беларускага народа
Створаныя на акупаванай тэрыторыі, ва ўмовах рэгулярнай змены дыслакацыі і пастаяннай баявой гатоўнасці, гэтыя работы з’яўляюцца сведчаннем беспрэцэдэнтнай гераічнай барацьбы, выключнай мужнасці і стойкасці беларускага народа.
Мова сэрцаў, якая не мае меж
У Нацыянальным мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстаўка «Мінхва: Мастацтва Карэі». Гэты міжнародны праект стаў магчымы дзякуючы падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя. Карціны, прадстаўленыя ў экспазіцыі, сучасныя мастакі спецыяльна стваралі пад дадзены праект. А гэта паўсотні работ, прычым трыццаць з іх перадаюцца ў падарунак Нацыянальнаму мастацкаму музею.
«Залаты шлягер» у Магілёве набірае абароты і «раскрывае гармонію і веліч музыкі»
Апошні тыдзень кастрычніка праходзіць у Магілёве пад знакам міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». 29 кастрычніка ў яго рамках у Лядовым палацы Магілёва выступіць з сольнікам народны артыст Расійскай Федэрацыі Алег Газманаў, а на сцэне Магілёўскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт італьянскага спевака і прадзюсара Рыкарда Фарэзі ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова Магілёўскай абласной філармоніі. Мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму музычнаму фестывалю, праходзяць таксама ў Бабруйску і Крычаве. Гэта не толькі канцэрты, але і выставы, кінапрагляды, спектаклі, сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы, творчыя майстэрні, дыскатэкі.
Сяргей Кацьер: «Фестывальнае кіно натхняе думаць»
Дзе адчуць непаўторную атмасферу сучаснай дакументалістыкі?
Адзінае месца на Гомельшчыне, дзе прафесійна займаюцца адраджэннем рэгіянальнага традыцыйнага касцюма, знаходзіцца ў Акцябрскім
Стала вядома імя ўладальніка гран-пры ХХХІХ адкрытага фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад»
Гэты фестываль характарызуецца сваёй камернасцю: праходзіць не ў вялікай, а ў малой зале КЗ «Віцебск», песні выконваюцца толькі ўжывую, з акампанемента — пераважна гітара. Анічога, што б адцягвала ўвагу ад галоўнага — зместу.