Навiны
Марафон дабра, цудаў і чараўніцтва. У Беларусі далі старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
У Беларусі стартавала Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Галоўнай пляцоўкай старту стаў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, паведаміла БелТА.
Беларусь і Інданезія маюць намер нарошчваць тавараабарот і развіваць сумесныя інвестпраекты
Кіраўнік МЗС Ірана назваў плённай сустрэчу, якая прайшла ў Прэзідэнта Беларусі
Кіраўнік МЗС Ірана Абас Аракчы назваў плённай сустрэчу ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ён заявіў журналістам у Мінску, паведаміла БелТА.
Аперацыя «Крэдыт»: мінчанка перавяла ашуканцам 120 тысяч рублёў
Як паведамла Група па інфармацыі і сувязі з грамадскасцю УСК па горадзе Мінску, Заводскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўстанаўліваюцца абставіны махлярства, учыненага ў асабліва буйным памеры.
У Літве заявілі пра гатоўнасць да перагавораў з Беларуссю на ўзроўні паслоў па асаблівых даручэннях
Літва гатовая весці перагаворы з Беларуссю па пагранічным урэгуляванні на ўзроўні паслоў па асаблівых даручэннях. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на літоўскія СМІ і заяву міністра замежных спраў балтыйскай рэспублікі Кестуціса Будрыса.
У Беларусі запавольваюцца тэмпы прыросту грашовай прапановы
У Беларусі запавольваюцца тэмпы прыросту грашовай прапановы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
Высокакваліфікаваных работнікаў па цэлым россыпе спецыяльнасцяў рыхтуюць у Віцебскім тэхналагічным каледжы
Балет «Шчаўкунчык» у Мінску змогуць паглядзець больш за 1 тыс. падапечных ТЦСАНаў і пансіянатаў
«Белая Русь», Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Вялікі тэатр Беларусі падчас рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» запрасілі больш за 1 тыс. падапечных тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і пансіянатаў з усёй краіны на балет «Шчаўкунчык» 17 снежня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе РГА «Белая Русь».
Прэзідэнт правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Ірана
Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Абасу Аракчы за тое, што кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Ірана ў няпростай міжнароднай абстаноўцы знайшоў час, магчымасць наведаць нашу краіну. Па словах кіраўніка дзяржавы, гэта сведчанне таго, што Беларусь — адна з самых блізкіх і сяброўскіх краін для Ірана.
Законапраект па пытаннях індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці прыняты ў другім чытанні
Дэпутаты прынялі ў другім чытанні праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці» на пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў, паведаміла БелТА.