Навiны
Сапега: Толькі мэтанакіраваны падыход да навуковых распрацовак дасць магчымасць атрымаць важкі эканамічны эфект
Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda. by падзялілася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Людміла Сапега.
Качанава: Заканадаўцы гатовыя падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на развіццё навуковых даследаванняў
Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай аналізу дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Каранік пра будучыя пераўтварэнні ў НАН: Спадзяюся, скальпель даставаць не давядзецца
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік па выніках нарады ў Прэзідэнта расказаў, якія пераўтварэнні чакаюць НАН, паведамляе БелТА.
На Гомельшчыне ўбрана 45% збожжавых, зернебабовых культур і азімага рапсу
Як паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме, на парадку дня нарады, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Івана Крупко — уборка збожжавых і кармавых культур, аператыўны рамонт тэхнікі, старт сяўбы азімых, вытворчасць малака. У палявых работах на Гомельшчыне задзейнічаны ўсе магчымыя рэсурсы. Пры неабходнасці дапамагчы аграрыям гатовы прамысловыя прадпрыемствы рэгіёна: і машынамі, і людзьмі.
Беларусь і Непал рыхтуюцца адмяніць візы для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Непалам аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ № 296, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка: Трэба, каб беларускія навукоўцы як мага далей зазіралі за гарызонт
Без нафты, газу і велізарных карысных выкапняў дарагіх мы можам развіваць іншыя напрамкі і атрымліваць добрыя грошы. Аб гэтым ішла размова ў Палацы Незалежнасці
Эксперымент з арганізацыяй гандлю на вёсцы пашыраны на новыя раёны
Прэзідэнт падпісаў Указ № 294, накіраваны на стварэнне дадатковых умоў для развіцця гандлю на тэрыторыі сельскай мясцовасці васьмі раёнаў.
У Беларусі адкарэктавалі ПДР: змены закрануць уладальнікаў электрапрылад
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 295, якім карэкціруюцца Правілы дарожнага руху, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых транспартных войскаў з прафесійным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабісты склад і ветэранаў транспартных войскаў з прафесійным святам — Днём чыгуначных войскаў. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Ганконгу выяўлены першы за шэсць гадоў выпадак заражэння вірусам Чыкунгунья
У Ганконгу зарэгістраваны першы з 2018 года выпадак захворвання ліхаманкай Чыкунгунья. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда». Заразіўся 12-гадовы хлопчык, які вярнуўся з кітайскага горада Фошань (правінцыя Гуандун), дзе ён, на думку мясцовых уладаў, і падхваціў вірус.