
Ад меліярацыі да шкодных раслін. Што будзе зроблена?
У Год добраўпарадкавання работы, накіраваныя на паляпшэнне ўласцівасцяў зямель і павышэнне іх прадукцыйнасці, будуць павялічаны на парадак. Пра гэта расказаў начальнік аддзела меліярацыі і радыялогіі ўпраўлення інвестыцый і меліярацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Назарук. Гэта звязана з тым, што па даручэнні кіраўніка дзяржавы трэба патроіць аб’ёмы работ па меліярацыі ў адносінах да паказчыкаў 2021 года.

Як райцэнтр на Гродзеншчыне вызначае сваю адметнасць
Незабыўны след у Мастах пакінуў абласны фестываль «Дажынкі», які адбыўся ў лістападзе мінулага года. Стан горада быў высока ацэнены кіраўніком краіны. Можна сказаць, што гарадское аблічча значна змянілася. А сёлета тут зноў ёсць нагода для гонару. Завяршаецца рэканструкцыя ўнікальнага пешаходнага маста праз Нёман — самага доўгага ў Беларусі. Аб тым, якія набыткі атрымаў горад летась і што яго чакае ў найбліжэйшы час — у інтэрв’ю са старшынёй Мастоўскага райвыканкама Андрэем Санько.

Чаму з году ў год расце патэнцыял мастоўшчыны
Адным з галоўных багаццяў тут лічаць зямельныя рэсурсы, і, вядома, нездарма. Эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё Мастоўскага раёна залежыць ад сельскагаспадарчай вытворчасці. Тое, як спрацуе жывёлагадоўчая галіна, што вырасце на палях, і будзе падмуркам, на якім будуецца эканамічны дабрабыт раёна.

«Звязда». № 52 — 20 сакавіка 1945 года
У рубрыцы «Хроніка Вялікай Перамогі» дзень за днём разам са «Звяздой» далёкага 1945 года мы ідзём да светлай і святой даты 9 Мая.

У Кітаі 18 мегаполісаў-дзесяцімільённікаў
Горад Хэфэй, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Аньхой (Усходні Кітай), стаў 18-м па ліку кітайскім горадам, колькасць пастаяннага насельніцтва якога перасягнула адзнаку ў 10 мільёнаў чалавек. Пра гэта сведчыць справаздача, апублікаваная правінцыйным статыстычным упраўленнем, перадае «Сіньхуа».

Мікалай Карпянкоў: Людзі павінны адчуваць сябе бяспечна
Напярэдадні Дня ўнутраных войскаў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі адказаў на пытанні журналістаў. На пачатку прэс-канферэнцыі Мікалай Карпянкоў адзначыў, што ўсе задачы, пастаўленыя міністрам унутраных спраў па забеспячэнні грамадскай бяспекі падчас электаральнай кампаніі, павышэнні баявога патэнцыялу ўнутраных войскаў у асаблівы перыяд, развіцці арганізацыйна-штатнай структуры, паляпшэнні тэхнічнай аснашчанасці, прафесійнага росту, выкананы паспяхова, з высокай якасцю і ва ўстаноўленыя тэрміны.

Ва ўнутраных войсках з’явіцца свой музей
Такое даручэнне міністр унутраных спраў Іван Кубракоў агучыў падчас ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню ўнутраных войскаў МУС. Павіншаваць віноўнікаў урачыстасці ў клубе в/ч 3214 сабраліся кіраўніцтва міліцэйскага ведамства, прадстаўнікі сілавых і іншых структур, ваеннаслужачыя галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі, факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі, воінскіх часцей Мінскага гарнізона, ветэраны, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.

Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» стартуе 21 сакавіка
Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» пройдзе ў Беларусі з 21 сакавіка па 12 красавіка. Яна накіравана на лесааднаўленне пасля разгулу леташняй ліпеньскай стыхіі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства лясной гаспадаркі.

«Перамога будзе за намі...»
Неяк, здаецца, пад канец 90-х мінулага стагоддзя трапіў мне на вочы цікавы артыкул пра італьянскага фермера. У яго быў дойны статак на 600 галоў, які даглядалі ўсяго 13 чалавек, і сярэдні гадавы надой ад кожнай каровы — больш за дзесяць тысяч літраў.

Лукашэнка: Уся гісторыя ўнутраных войскаў — гэта вернае служэнне краіне і народу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў унутраных войскаў з днём унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.