Навiны
Фестываль дзіцячай кнігі пройдзе на Брэстчыне
Шчырымі прапагандыстамі кніг, адрасаваных дзіцячаму чытачу, з’яўляюцца бібліятэкары Брэсцкай вобласці. У розных куточках гэтага рэгіёна праводзяцца сустрэчы, аўтограф-сесіі з пісьменнікамі, якія працуюць з разлікам на юных аматараў мастацкага слова.
Грызлоў: Расійскія і беларускія турыстычныя лакацыі рашуча падцягнуліся ў якасці сэрвісу
Прыцягненне расіян і беларусаў у турыстычныя лакацыі Саюзнай дзяржавы — немалаважны фактар развіцця эканомікі і інфраструктуры рэгіёнаў. Гэта адзначыў у прывітальным слове ўдзельнікам міжнароднага турыстычнага форуму "Пара падарожнічаць па Саюзнай дзяржаве" Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, перадае БелТА.
ЗАТ агракамбінат «Зара» задзейнічаў ва ўборачнай камбайны, якія перадалі гаспадарцы па даручэнні Прэзідэнта
З раніцы панядзелка ў Магілёве было сонейка, потым пайшоў дождж і ліў, пакуль не дабралася да месца — аграгарадка Рэчкі, дзе знаходзіцца цэнтральная сядзіба знакамітай гаспадаркі. Некалькі тыдняў таму яе наведаў Прэзідэнт: ацаніў работу тутэйшых аграрыяў і паабяцаў дапамагчы з тэхнікай. «Базавыя гаспадаркі мы падтрымліваем», — сказаў ён. Ужо праз тры дні прадстаўнікі «Зары» адправіліся на «Гомсельмаш» за новай тэхнікай. У сезон на яе попыт такі, што без пратэжэ ў асобе кіраўніка дзяржавы прыйшлося б чакаць некалькі месяцаў.
Беларусь упершыню прыняла ўдзел у бізнес-форуме ШАС у статусе паўнапраўнага члена
У Пекіне прайшоў бізнес-форум Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва — гэта ключавая дыскусійная пляцоўка для дзелавых колаў краін-удзельніц. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і старшыня Нацыянальнай часткі Дзелавога савета ШАС Мікалай Барысевіч, паведамляе БелТА.
Што пагражае студэнту за пропускі і дрэнныя адзнакі — тлумачыць юрыст
Якія прычыны могуць прывесці да выключэння з навучальнай установы, растлумачыў адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі г. Мінска «Эканоміка Маёмасць Інвестыцыі» Эдуард Фядотаў. Пра гэта паведамляе «Мінская праўда».
У Магілёве працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў навальнічнага фронту
У Магілёве працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў навальнічнага фронту, які накрыў горад ноччу з 9 на 10 ліпеня, паведамляе БелТА.
Пажылая мінчанка здала ў ламбард золата, каб расплаціцца з «аператарам сувязі»
У Цэнтральнае РУУС г. Мінска звярнулася 67-гадовая жанчына, якая стала, як аказалася, ахвярай тэлефонных ашуканцаў. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
Ці можна ўстанавіць відэаназіранне ў кватэры, якую здаеце пасутачна?
Жыхар Мінска, які здае кватэру посуточно, пацікавіўся, ці можна ўстанавіць відэаназіранне за жыхарамі. Адказ адназначны: без ведама і згоды кватарантаў — нельга. Пра гэта павеждамляе «Мінская Праўда».
Амаль з тым жа лікам — жаночая зборная Беларусі зноў абгуляла каманду Азербайджана
Калі ў першым таварыскім матчы гэтых каманд у Жодзіне гаспадыні ўчынілі гасцям разгром (3:0), то цяпер, у Мінску, ледзь не дабіліся аналагічнага выніку, паведамляе «Мінская Праўда».
У Ташкенце і Мінску ўзгадваюць вызваліцеля Беларусі
Беларуская і ўзбекская паэтычная моладзь паядналася, каб адзначыць юбілей узбекскага паэта Султана Джуры, які загінуў на Гомельшчыне ў Вялікую Айчынную вайну.