Навiны
Лук’яновіч: СПА Беларусі з пачатку года знішчыла каля 20 беспілотнікаў самалётнага тыпу
СПА Беларусі з пачатку года знішчыла 18 беспілотнікаў самалётнага тыпу. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук’яновіч, паведамляе БелТА.
Беларускія мытнікі спынілі ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС найбуйнейшай у гісторыі Беларусі партыі ўзрыўчаткі
Беларускія мытнікі спынілі ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС найбуйнейшай у гісторыі Беларусі партыі ўзрыўчаткі. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Колькі крымінальных спраў распачата па факце незаконных дзеянняў у дачыненні да мігрантаў?
Навіны пра жорсткае абыходжанне з мігрантамі ў Польшчы, Літве і Латвіі рэгулярна з’яўляюцца ў інфармацыйнай прасторы. Людзей, якія бягуць з краін, разбураных войнамі, або спрабуюць уз’яднацца з роднымі ў Еўрасаюзе, збіваюць, падвяргаюць катаванням або зусім забіваюць. Пасля гэтага бежанцаў гвалтоўна выдвараюць у Беларусь або выкідваюць на нашу тэрыторыю іх целы. У лістападзе 2021 года Следчым камітэтам узбуджана першая крымінальная справа ў дачыненні да польскіх службовых асоб па факце жорсткасці ў адносінах да мігрантаў. Праз два гады аналагічныя крымінальныя справы завялі на службовых асоб Літвы і Латвіі. Намеснік начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Аляксандр Рудзько расказаў пра тое, як ідзе расследаванне гэтых крымінальных спраў.
Прадстаўнікі міжнародных арганізацый ацанілі ўплыў польскай агароджы на Белавежскую пушчу
Прадстаўнікі міжнародных арганізацый падчас візіту ў Брэсцкую вобласць наведалі Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Адзін з прыпынкаў дэлегацыя зрабіла паблізу пабудаванага на граніцы польскай агароджы, перадае БелТА.
Пункт пропуску «Бераставіца» на граніцы Беларусі з Польшчай адкрылі пасля рэканструкцыі
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня Дзяржаўнага мытнага камитэта Уладзімір Арлоўскі і іншыя ганаровыя госці.
Што адбываецца на граніцы?
Падвядзенне вынікаў аператыўна-службовай і іншай дзейнасці органаў пагранічнай службы за мінулы год і ўдакладненне прыярытэтных сёлетніх задач сталі цэнтральнай тэмай пашыранага пасяджэння калегіі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Аляксандр Лукашэнка: Гэта найсур’ёзнейшае рашэнне па абароне нашага суверэнітэту
Традыцыйнае і вельмі важнае мерапрыемства прайшло ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову Дзяржаўнай граніцы ў 2025 годзе. Да гэтага пытання мае дачыненне ўвесь сілавы блок краіны. Таму мерапрыемства зусім не пратакольнае.