Навiны
Экспарт чаю матча з кітайскай правінцыі Чжэцзян вырас у 8 разоў
Ва ўмовах бурнага развіцця індустрыі сучасных чайных напояў імкліва расце сусветная папулярнасць матчы — парашка з прапаранага і тонка здробненага зялёнага чаю. У першым квартале гэтага года правінцыя Чжэцзян (Паўднёва-Усходні Кітай) экспартавала каля 1242 тон матчы на суму 140 млн юаняў, што ў 8 разоў перавышае паказчык за аналагічны перыяд мінулага года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
Кітайская кампанія выпусціла найбуйнейшую ў свеце ШІ-мадэль з адкрытым зыходным кодам
Кітайскі стартап у галіне штучнага інтэлекту (ШІ) Moonshot AI прадставіў сваю мадэль Kimi K3, якая налічвае 2,8 трыльёна параметраў, што робіць яе ШІ-мадэллю, якая валодае найбольшай колькасцю параметраў у свеце і мае адкрыты зыходны код, перадае «Сіньхуа».
«Тыгравыя сумачкі» з кітайскага Гуйліня сталі сусветным хітом
Сумачкі ў форме галавы тыгра ад гуйліньскага брэнда традыцыйнага рукадзелля «Ясяацы» з Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна на поўдні Кітая карыстаюцца ажыятажным попытам як унутры Кітая, так і за мяжой — чарга заказаў на іх расцягнулася да верасня, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Хайнань умацоўвае пазіцыі міжнароднага турыстычнага напрамку
За першыя чатыры месяцы гэтага года правінцыя Хайнань (Паўднёвы Кітай) прыняла 691,6 тысячы турыстаў, якія спыняліся на востраве не менш як на адну ноч, што на 51,4% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сумарныя выдаткі ўязных турыстаў за студзень—красавік склалі 508 млн долараў ЗША, перавысіўшы леташні паказчык на 73,4%. Правінцыя працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі як папулярнага міжнароднага турыстычнага напрамку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Беларусі
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
У Кітаі паляпшаецца ахова аб’ектаў сусветнай прыроднай спадчыны
Кітай паслядоўна ўмацоўвае навуковую, сістэматычную і цэласную ахову аб’ектаў сусветнай прыроднай спадчыны, дзякуючы чаму ўмовы іх захавання пастаянна паляпшаюцца, паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, перадае «Сіньхуа».
У Віцебску адкрыўся міжнародны фестываль сацыяльнага кіно «Агульнае жыціе»
У Доме кіно адкрыўся ІІІ Міжнародны фестываль сацыяльнага кіно «Агульнае жыціе», які праходзіць у Дні Саюзнай дзяржавы на XXXV Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведаміла БелТА.
Кітай займае другое месца ў свеце па колькасці кампаній-аднарогаў
Даследчы інстытут Hurun апублікаваў глабальны спіс кампаній-аднарогаў 2026 года. У рэйтынг увайшлі непублічныя кампаніі, заснаваныя пасля 2000 года і ацэненыя больш як у 1 млрд долараў ЗША, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Адкрыўся прэс-цэнтр ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
Падчас адкрыцця прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХХХV Міжнароднаму фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Удзел прынялі міністр інфармацыі Дзмітрый Жук, старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксей Героеў, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Гуйда, старшыня камісіі Парламенцкага сходу па культуры, першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па развіцці грамадзянскага грамадства, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў, народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў, намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Казакоў, першы сакратар ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі.
Віртуальныя крадзяжы могуць прывесці падлеткаў да рэальных крымінальных спраў
Сёння бацькам мала кантраляваць, дзе іх дзіця знаходзіцца фізічна. Куды важней ведаць, чым яно занята ў сваім мабільным тэлефоне ці камп’ютары