Навiны
Андрэй Іванец — аб кадравым пытанні з педагогамі ў рэгіёнах
Як у рэгіёнах замацоўваюць маладых педагогаў, у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Па яго словах, сфера адукацыі цяпер павінна вырашаць не толькі пытанні навучання, але і многія спадарожныя, якія ўзнікаюць з развіццём тэхналогій.
Уборку збожжавых аграрыі Віцебскай вобласці поўнасцю завершаць літаральна на днях
Па стане на раніцу апошняга дня лета было ўбрана амаль 98 % плошчаў. З улікам таго, што пагоднымі днямі канца жніўня сярэдні прырост складаў да 1,4 % плошчаў, якія падлягалі ўборцы, можна меркаваць, што толькі ў некаторых раёнах засталося дажаць невялікія лапікі.
Як «замясіць» сямейнае шчасце, ведаюць умеліцы са Слонімскага раёна
Дзякуючы народнаму фальклорнаму калектыву «Чараўніцы-каравайніцы» слава пра мясцовыя традыцыі, звязаныя з выпечкай, пайшла далёка за межы Слонімшчыны. У год тут пякуць не менш за сотню караваяў, частуюць імі гасцей, сярод якіх былі і прадстаўнікі Расіі, Кітая, Ірана. Са сваёй выпечкай жанчыны ездзяць на шматлікія фестывалі, сустракаюць дэлегацыі. Паўлаўскія караваі пабывалі ў Палацы Рэспублікі і Палацы Незалежнасці, на ВДНГ у Маскве.
Прамысловая сфера. Беларусь і Таджыкістан пацвердзілі імкненне да актывізацыі супрацоўніцтва
Беларусь і Таджыкістан пацвердзілі імкненне да актывізацыі супрацоўніцтва. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Таджыкістане Аляксандра Худалеева з міністрам прамысловасці і новых тэхналогій Таджыкістана Шэралі Кабірам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 2 верасня падаражэе на 1 капейку
У Беларусі аўтамабільнае паліва з 2 верасня падаражэе на 1 капейку. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».
Як Ліда адзначыла свой 703-і дзень нараджэння
У мінулую суботу старажытны беларускі горад Ліда стаў цэнтрам грандыёзнага свята. У гэтым годзе падзея набыла асаблівае значэнне: святкаванне 703-годдзя горада супала з урачыстым вяртаннем папулярнага музычна-гастранамічнага фестывалю LІDBEER-2026, прысвечанага 150-годдзю ААТ «Лідскае піва». Па даных арганізатараў, за дзень мерапрыемства прыцягнула звыш 100 000 чалавек, у тым ліку жыхароў горада і гасцей з розных куткоў Беларусі, а таксама дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў.
Якое дрэва можа прэтэндаваць на званне помніка прыроды
Ці можна ўбачыць і адчуць час? Аказваецца, так. Дастаткова выйсці на вуліцу або ў найбліжэйшы лес і ўважліва прыгледзецца да дрэў, якія там растуць. Дзе-нідзе захаваліся сапраўдныя зялёныя волаты, гледзячы на якія, мімаволі разумееш, што яны значна старэйшыя за цябе. Яны ўжо былі вялікія, калі яшчэ нашы бабулі і дзядулі бегалі вакол іх дзецьмі. За мінулыя дзесяцігоддзі шмат што адбылося, але гэтыя дрэвы выстаялі і працягваюць расці і цяпер. Гэта ўнікальныя прыродныя аб’екты, якія маюць батанічную, навуковую і эколага-асветніцкую каштоўнасць. Адзін з іх — таполя-волат Барысаўскага цэнтра экалогіі і турызму.
Як у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках сустракаюць першакурснікаў — будучыню аграрнай навукі
Навучальны год толькі пачынаецца, а ў студэнцкім гарадку БДСГА ўжо з тыдзень кіпіць жыццё — студэнты засяляюцца ў інтэрнаты. Апошнімі, як правіла, літаральна ў мінулыя выхадныя, засяляліся першакурснікі. «Звязда» паглядзела, як маладыя людзі з розных куткоў Беларусі рабілі свой першы крок у самастойнае жыццё.
Беларусы выступяць на VІ Сусветных гульнях качэўнікаў у Кыргызстане
Беларускія спартсмены возьмуць удзел у міжнароднай культурна-спартыўнай падзеі ў Кыргызстане — VІ Сусветных гульнях качэўнікаў.
Футбалісты мінскага «Дынама» прайгралі другі матч запар у чэмпіянаце краіны
ФК «Іслач» спыніў сваю пераможную серыю, але дагнаў «МЛ Віцебск» у турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі.