Навiны
«Уся Беларусь ганарыцца вамі». Кіраўнік НАК павіншаваў лыжніка Свірыдзенку з золатам Паралімпіяды
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў лыжніка Рамана Свірыдзенку з залатым медалём на зімовых Паралімпійскіх гульнях
Білеты на пяць спектакляў ужо распрададзены. Як Магілёў рыхтуецца да форуму «М.@rt.кантакт»?
Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» адкрыецца ў Магілёве на наступным тыдні — падрыхтоўка да падзеі ідзе поўным ходам, білеты на пяць спектакляў ужо распрададзены, паведаміла БелТА.
Ці можа рапсавы алей замяніць сланечнікавы? Цалкам і з большай карысцю, лічаць арганізатары промапраекта «Калегі па амезе»
У Беларусі стартаваў маштабны агульнанацыянальны промапраект «Калегі па Амезе», накіраваны на папулярызацыю і прасоўванне расавага алею. З 10 сакавіка па 30 красавіка акцыі і дэгустацыі пройдуць у розных гандлёвых сетках для дэманстрацыі яго карысці і высокай якасці. А вось спажыўцы ў Ізраілі беларускі прадукт ужо ацанілі — сёлета толькі ад паставак на рынак гэтай краіны айчынныя вытворцы плануюць атрымаць каля 10 мільёнаў долараў.
Студэнтаў Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва, які закрыўся, перавялі ў БДУ і БДЭУ
Афармленне і выдачу спецдазволаў на перавозку небяспечных грузаў гарманізуюць у ЕАЭС
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 10 сакавіка адобрыла агульныя падыходы да гарманізацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе асобных працэдур па афармленні і выдачы спецыяльных дазволаў на перавозку небяспечных грузаў па аўтамабільных дарогах, уключаных у пералік еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Следчыя высвятляюць абставіны гібелі цяжарнай жанчыны ў бальніцы
Дзяржынскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце гібелі 26-гадовай цяжарнай жанчыны 8 сакавіка ў адной з медыцынскіх устаноў Мінскай вобласці. Паведаміла БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.
Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пракаменціравала гібель парадзіхі і немаўляці ў Дзяржынскай ЦРБ
Міністэрства аховы здароўя Беларусі афіцыйна пракаменціравала гібель 26-гадовай парадзіхі і немаўляці. Пра гэта паведаміла news.by
У Еўропе наспявае сацыяльны крызіс праз рост цэн на энерганосьбіты
Цана на энерганосьбіты можа сапсаваць дэмакратычны спакой у Еўропе. Развязаная ЗША і Ізраілем чарговая вайна на Блізкім Усходзе пагражае перадзелам усёй сусветнай эканомікі, якая так ці інакш была (і застаецца) залежнай ад паставак вуглевадародаў з рэгіёна Персідскага заліва. На сусветных біржах у апошнія дні кошт бараля нафты Brent дасягаў рэкордных 110-120 долараў. Такога ралі планета не бачыла, мабыць, з часоў канца 2000-х. Тады гонка цэн на энергетычныя тавары скончылася каласальным глабальным фінансавым і эканамічным крызісам. Магчыма, нешта падобнае чакае нас у недалёкай будучыні. Праўда, ужо рынкі не настолькі глабальныя, як у мінулым стагоддзі. Таму энергетычны крызіс можа закрануць не ўсе рэгіёны.