Навiны
Мясцовае самакіраванне на Магілёўшчыне - яскравы прыклад сувязі паміж насельніцтвам і органамі ўлады
Форум праходзіў на Магілёўшчыне з 8 да 11 красавіка з удзелам дэпутатаў усіх узроўняў, прадстаўнікоў выканаўчай улады, мясцовага самакіравання з розных абласцей Беларусі, сістэмы адукацыі, моладзі, прадстаўнічых органаў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Яшчэ падчас яго адкрыцця важнасць падзеі адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц. Ён нагадаў, якое вялікае значэнне мясцоваму самакіраванню надае Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Бо гэта сур’ёзная палітычная апора, якая з’яўляецца сувязным звяном паміж насельніцтвам і мясцовымі органамі ўлады. Форум стаў яркай прыкметай таго, як гэта сувязь функцыянуе.
У Год добраўпарадкавання роля грамадзянскіх ініцыятыў на месцах узрастае
Тэма добраўпарадкавання стала галоўнай на нядаўнім пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі. На ім абмяркоўвалася роля дэпутацкага корпуса ў рэалізацыі задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, па навядзенні парадку на зямлі і ўладкаванні тэрыторый. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адзначыла: «Асаблівую ўвагу дэпутацкаму корпусу трэба ўдзяліць мясцовым ініцыятывам па добраўпарадкаванні. Уцягванне грамадзян у гэты працэс — адна з найважнейшых задач мясцовых Саветаў. Неабходна падтрымліваць і заахвочваць грамадзянскія ініцыятывы, ствараць умовы для актыўнага ўдзелу насельніцтва ў навядзенні парадку як на асобна ўзятых прыдамавых тэрыторыях, так і ў цэлым у сёлах, гарадах, раёнах». Карэспандэнты «МС» пацікавіліся на месцах, якія грамадзянскія ініцыятывы мяркуецца рэалізаваць у Год добраўпарадкавання.