Навiны
Што пачытаць у студзеньскім нумары «Маладосці»?
Пачатак каляндарнага года адзначаецца ў «Маладосці» першымі часткамі новага рамана Маргарыты Латышкевіч «Ваўкалакі».
На старонках студзеньскага «Нёмана» разгортваюцца цікавыя гістарычныя падзеі
Студзеньскі нумар часопіса «Нёман» вяртае ў мінулае, дзе разгортваюцца цікавыя гістарычныя падзеі, якія паўплывалі не толькі на жыццё канкрэтнага чалавека ці народа, але і на ўвесь свет. Праз паэзію і прозу аўтары спрабуюць перадаць атмасферу тых часоў, калі ўстанаўлівалася савецкая ўлада, ішла Вялікая Айчынная вайна, мянялася карта свету... Пісьменнікі выкарыстоўваюць розныя сродкі для паглыблення ў эпоху яркіх падзей, а як атрымалася — ацэніць чытач.
Пра што раскажа часопіс «Алеся» ў сакавіку?
Намеснік генеральнага дырэктара УП «МІНГАЗ», старшыня грамадскай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Першамайскага раёна г. Мінска Ларыса Пакусаева заўсёды імкнецца быць наперадзе, а яе крэда — дапамагаць людзям. З пераможцай гарадскога этапа конкурсу «Жанчына года — 2023» у намінацыі «Актыўная грамадзянская пазіцыя» журналіст «Алесі» пагутарыў пра яе дзейнасць у Беларускім саюзе жанчын, прафесійны шлях, сямейнае шчасце і жыццёвыя мэты.
Пра што раскажа часопіс «Алеся» ў лютым?
У межах новага праекта «Перамога ў нашых сэрцах», прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, часопіс «Алеся» сустрэнецца з дзеячамі культуры і адукацыі — пісьменнікамі, рэжысёрамі, мастакамі, педагогамі, музейнымі работнікамі, якія ў сваіх творах і праз прафесійную дзейнасць раскрываюць тэмы гістарычнай памяці, вялікага подзвігу нашага народа, што вызваліў свет ад карычневай чумы.
Галоўная тэма снежаньскага «Нёмана» — сям'я
Галоўнай тэмай апошняга нумара часопіса «Нёман» за 2024 год стала тэма сям’і, якая асабліва актуальная ў зімовыя святы, калі часцей збіраюцца разам. Аўтары ўспамінаюць дзяцінства, звяртаюцца да мінулага і шукаюць адказы ў беласнежнай завеі.
Пра што раскажа часопіс «Алеся» ў студзені?
Любоў Сідзельнікава: важна не баяцца праяўляць сябе