Навiны
Без чаго не абысціся пры рамонце і будаўніцтве дарог?
Чалавек дасведчаны адразу адкажа — без бітуму. Гэты прадукт перапрацоўкі сырой нафты можна назваць стратэгічным у дарожным будаўніцтве — ён звязвае разам усе кампаненты сумесі асфальтабетону. Яго пры нашай праграме аднаўлення вялікіх і малых дарог трэба шмат. Да таго ж, смалістае рэчыва задзейнічана ў рамонце і ўладкаванні дахаў і гідраізаляцый. Зразумела, што ад яго якасці залежыць у тым ліку і бяспека ўдзельнікаў дарожнага руху. Мы накіраваліся на Чэрвеньскі нафтабітумны завод, дзе вырабляецца трэць бітуму ў краіне, каб даведацца, як робяць гэты важны кампанент, як павышаюць яго якасць. У Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці, абвешчаныя кіраўніком дзяржавы, працоўны калектыў прадпрыемства ставіць перад сабой асабліва шмат задач, звязаных з павышэннем якасці прадукцыі і мадэрнізацыяй вытворчасці.
«Гэта новая філасофія музейнай дзейнасці». Дырэктар аб канцэпцыі будынка Нацыянальнага гістарычнага музея
У канцэпцыі будынка Нацыянальнага гістарычнага музея, які будуецца, будзе ўвасоблена новая філасофія музейнай дзейнасці, расказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Аляксандр Храмой перад урачыстым адкрыццём VI Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.