Навiны
Лукашэнка прыняў удзел у Глабальным атамным форуме
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у Глабальным атамным форуме, які праходзіць у Маскве на тэрыторыі ВДНГ, паведамляе БелТА.
Калі з'явіцца штучны інтэлект узроўню чалавека, расказаў нобелеўскі лаўрэат
Універсальны штучны інтэлект (AGI), якому будуць даступныя ўсе чалавечыя кагнітыўныя здольнасці, можа стаць рэальнасцю ў бліжэйшыя 5-10 гадоў. Такое меркаванне выказаў Брытанскі нобелеўскі лаўрэат і гендырэктар ШІ-кампаніі DeepMind Дэміс Хасабіс, паведамляе РІА Новости са спасылкай Guardian.
У Доме прэсы абмеркавалі прычыны і наступствы скажэння гісторыі
Другая сусветная вайна — рана, якая дагэтуль крывавіць у нашай памяці. І, на жаль, знаходзяцца тыя, хто спрабуе нашу рану расцерабіць праз перайначванне гісторыі дзеля сваіх мэт. Але ці магчыма перапісаць мінулае? І хто гэтым займаецца? У прэс-цэнтры Дома прэсы абмеркавалі прычыны і наступствы скажэння гістарычных падзей і прэзентавалі манаграфію «Гістарычны падлог: хто і як скажае праўду пра Другую сусветную вайну».
Гістарычная праўда пад абаронай: у Мінску абмеркавалі фальсіфікацыю фактаў вайны
Другая сусветная вайна — рана, якая да сёння крывавіць у нашай памяці. І, на жаль, знаходзяцца тыя, хто спрабуе нашу рану расцерабіць праз перайначванне гісторыі дзеля сваіх мэтаў. Але ці магчыма перапісаць мінулае? І хто, уласна, гэтым займаецца? У Мінску ўдзельнікі мерапрыемства пад назвай «Фальсіфікацыя гісторыі: хто стаіць за скажэннем фактаў пра Другую сусветную вайну?» абмеркавалі прычыны і наступствы скажэння гістарычных падзей і прэзентавалі манаграфію «Гістарычны падлог: хто і як скажае праўду пра Другую сусветную вайну».
У Лунінцы ўшануюць Блока і Калінковіча
Даўняя традыцыя -- правядзенне ў палескім гарадку Дзён памяці класіка рускай паэзіі Аляксандра Блока і даследчыка яго жыцця і творчасці, ураджэнца Лунінецкага края Міколы Калінковіча.
Чжан Цінвэй: Кітай гатовы разам з Беларуссю адстойваць праўду аб выніках Другой сусветнай вайны
Кітай гатовы сумесна з Беларуссю цвёрда стаяць на варце вынікаў Другой сусветнай вайны і міжнароднай справядлівасці. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Пастаяннага камітэта 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшыня Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая Чжан Цінвэй на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.
Сусветны банк значна палепшыў прагноз па ВУП Беларусі ў 2025 годзе
Акрамя таго, лепшым стаў прагноз па 2026 годзе.
ААН рыхтуе маштабную рэформу з-за скарачэння фінансавання
Маск назваў падзенне глабальнага ўзроўню нараджальнасці экзістэнцыяльным крызісам
Амерыканскі прадпрымальнік і мільярдэр Ілан Маск назваў падзенне глабальнага ўзроўню нараджальнасці экзістэнцыяльным крызісам, паведамляе РИА Новости са спасылкай на сацсеткі бізнэсмэна.