Навiны
У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі
У панядзелак у Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэмам Ышыкам.
Беларусь і Шры-Ланка маюць намер пашыраць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне
Беларусь і Шры-Ланка маюць намер актывізаваць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму Шры-Ланкі Віджытам Хератам, перадае БелТА.
Рыжанкоў: Беларусь і Шры-Ланка могуць вывесці адносіны на новы ўзровень
Беларусь і Шры-Ланка могуць вывесці адносіны на новы ўзровень. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на сустрэчы з міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму Шры-Ланкі Віджытам Хератам, паведаміла БелТА.
МЗС: Беларусь адкрыта да дыялогу для развязвання праблемных вузлоў у адносінах з ЕС
Прайшло пятае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Суданскай камісіі па супрацоўніцтве
Пятае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Суданскай камісіі па супрацоўніцтве адбылося ў сталіцы. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў прамысловай, нафтагазавай, сельска-гаспадарчай і іншых сферах. Па выніках перагавораў падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на паглыбленне партнёрства.
Прамы рэйс, прамкааперацыя і збожжавы хаб. Ва ўрадзе абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта
Ва ўрадзе абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада па выніках сустрэчы намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі Віктара Каранкевіча з міністрам інвестыцый і знешняга гандлю Арабскай Рэспублікі Егіпет Махамедам Фарыдам Салехам.
Галіновыя прафсаюзы Беларусі і Егіпта пашыраюць супрацоўніцтва
Гэтымі днямі ў Беларусі працавала дэлегацыя Усеагульнага прафсаюза работнікаў камунальных прадпрыемстваў Егіпта. Замежных калег прымалі Беларускі прафсаюз работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Беларускі прафсаюз работнікаў энергетычнай, газавай і паліўнай прамысловасці.
Акадэмія навук і індыйская Chokhani Pharma абмеркавалі перспектывы стварэння новых фармпрэпаратаў
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік абмеркаваў з кіраўніком кампаніі Chokhani Pharma Лалітам Чокані перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне стварэння новых фармацэўтычных прэпаратаў. Адмысловая ўвага была нададзена патэнцыялу прыцягнення вядучых індыйскіх фармацэўтычных кампаній, такіх як Cipla Limited, TEVA, RAKS, Inventia, кансалідацыі агульных намаганняў і абмену досведам з прадпрыемствам «Акадэмфарм».
Ад прамкааперацыі да турызму: аб чым ішла размова на перагаворах пасла Беларусі і кіраўніка Башкортастана
Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў 4 і 5 мая наведвае Рэспубліку Башкортастан Расійскай Федэрацыі. Адзін з цэнтральных пунктаў праграмы — перагаворы з кіраўніком Башкортастана Радзіем Хабіравым, паведамляе БелТА.
Беларусь і Рэспубліка Комі выходзяць на новы ўзровень супрацоўніцтва
У гэтыя дні з афіцыйным візітам у Мінску знаходзіцца дэлегацыя Рэспублікі Комі на чале са старшынёй урада Дзмітрыем Братыненкам.