Навiны
Іран атрымаў ад ЗША прапанову аб аднаўленні перагавораў па ядзернай праграме
Міністэрства замежных спраў Ірана атрымала прапанову ад ЗША аднавіць перагаворы па ядзернай праграме, паведамляе БелТА.
Пяскоў заявіў пра паўзу ў прамых перагаворах Расіі і Украіны
Узаемадзеянне перагаворных груп Расіі і Украіны апынулася на паўзе, хоць каналы для зносін наладжаны. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне аб кантактах перамоўшчыкаў Масквы і Кіева, інфармуе ТАСС.
Джон Коўл: ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск
ЗША хочуць вярнуць амбасаду ў Мінск і хочуць канчаткова нармалізаваць стасункі з Беларуссю. Пра гэта па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл, перадае БелТА.
Трамп заявіў, што пагаворыць з Пуціным «на гэтым ці на наступным тыдні»
Амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў, што правядзе тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі на гэтым ці на наступным тыдні, паведамляе ТАСС.
Мінскі міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва ў чацвёрты раз пройдзе ў сталіцы 12 верасня
Мінскі міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва чацвёрты раз пройдзе ў сталіцы 12 верасня. Ён прымеркаваны да святкавання Дня горада і традыцыйна збярэ вядучых прадстаўнікоў бізнесу, улады і экспертнай супольнасці Беларусі і замежных краін, паведамляе карэспандэнт «Звязды» са спасылкай на Мінскі гарвыканкам.
Лукашэнка: «Збеглыя» не маюць ніякага дачынення да дамоўленасцяў з ЗША па памілаванні
Беларускія «збеглыя» за мяжой не маюць ніякага дачынення да беларуска-амерыканскіх дамоўленасцяў, у тым ліку па тэматыцы памілавання шэрагу зняволеных. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, перадае БелТА.
Лукашэнка раскрыў новыя дэталі размовы з Трампам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў 22 жніўня, раскрыў новыя дэталі сваёй тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, перадае БелТА.
Лукашэнка: Я не хварэю «хацелкамі» арганізаваць перагаворы па Украіне ў Мінску, але калі трэба — усё зробім
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што не імкнецца любымі спосабамі дабіцца таго, каб арганізаваць перагаворы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне ў Мінску. Але калі бакі пра гэта дамовяцца і захочуць іх правесці тут, беларускі бок зробіць усё неабходнае. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў журналістам 22 жніўня, перадае БелТА.
«Трамп выдатна сыграў сваю ролю пасрэдніка». Лукашэнка ацаніў вынікі перагавораў на Алясцы
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выдатна адыграў сваю ролю - ролю пасрэдніка ў перагаворах двух канфліктуючых бакоў — на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на Алясцы. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам 22 жніўня, перадае БелТА.
Ад каго залежыць мір на планеце і якая ў гэтым роля Беларусі. Падрабязнасці шчырай размовы Прэзідэнта з журналістамі свайго Пула
Нягледзячы на працяглае інтэрв’ю журналісту кітайскага медыя, Аляксандр Лукашэнка не адмовіў у размове і супрацоўнікам беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. Журналісты прэзідэнцкага Пула папрасілі кіраўніка дзяржавы адказаць на пытанні, якія сёння знаходзяцца ў топе навін усіх сусветных медыя.