Навiны
Парламент Славакіі прагаласаваў за замацаванне ў Канстытуцыі двух полаў
Парламент Славакіі ў трэцім, фінальным чытанні адобрыў папраўкі да Канстытуцыі, якія замацоўваюць у асноўным законе краіны два полы — мужчынскі і жаночы, паведамляе БелТА.
Беларусь наведвае дэлегацыя інданезійскіх парламентарыяў
Гэта працяг стратэгічнага дыялогу паміж краінамі, які атрымаў дынамічнае развіццё дзякуючы візіту Прэзідэнта Інданезіі ў Мінск у ліпені і візіту міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Інданезію ў пачатку жніўня. Заканадаўчыя органы таксама адыгрываюць важную ролю ў працэсе ўсебаковага ўмацавання міждзяржаўных адносін. Пацвярджэнне гэтаму — сумеснае пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Рэспублікі Інданезія і групы двухбаковага супрацоўніцтва Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў Палаце прадстаўнікоў.
Сергяенка: Маладзёжны фестываль СД упершыню пройдзе ў Беларусі
У рамках фестывалю, які будзе арганізаваны ў Магілёве, адбудзецца форум маладых гісторыкаў Беларусі і Расіі.
Парламенцкая дэлегацыя Ірана наведае з візітам Беларусь з 20 да 24 ліпеня
Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў іранская парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Аліясгарам Багерзадэ наведае Беларусь з візітам у перыяд з 20 па 24 ліпеня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У Даніі павысяць пенсіённы ўзрост да 70 гадоў
Данія павысіць пенсіённы ўзрост да 70 гадоў, што стане самым высокім паказчыкам у Еўропе. Аб гэтым піша The Independent.
Пытанні рэгіянальнага ўзаемадзеяння маладзёжных парламентаў абмеркавалі ў Мінску
Сустрэча ў фармаце пасяджэння рабочай групы прайшла ўпершыню. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі актуальныя пытанні, якія датычацца маладзёжнай палітыкі, развіцця ініцыятыў і праектаў, накіраваных на падтрымку маладых людзей у розных сферах жыцця. Старшыні маладзёжных саветаў і парламентаў падзяліліся гісторыяй развіцця свайго органа, расказалі аб яго структуры, складзе, аб асноўных мерапрыемствах і ініцыятывах, якія рэалізуюцца ў тым ці іншым рэгіёне.
Сергяенка сустрэўся са старшынёй Панафрыканскага парламента Фарчунам Чарумбірам
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адзначыў, што цяперашняя сустрэча фактычна прадаўжае дамоўленасці, дасягнутыя ў мінулым годзе.
Любіць працу — шанаваць радзіму
Семінар-нарада старшыні Брэсцкага абласнога Савета Ігара Брылевіча са старшынямі маладзёжных парламентаў пры Саветах дэпутатаў базавага ўзроўню адбыўся ў аграгарадку Парахонск Пінскага раёна.
Панаафрыканскі парламент: Абстаноўка на выбарчых участках стопрацэнтна адпавядала ўсім міжнародным стандартам
Кіраўнік дэлегацыі, Старшыня Панаафрыканскага парламента Фарчун Зэфанія ЧАРУМБІРА выказаў удзячнасць за запрашэнне назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Місія назіральнікаў Панаафрыканска парламента ўпершыню ажыццяўляла маніторынгавую місію ў нашай краіне.
Еўрапарламент плануе не прызнаць вынікі выбараў у Беларусі
Дэпутаты Еўрапарламента ў рэзалюцыі па Беларусі маюць намер заклікаць краіны Еўрасаюза не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, які апублікаваны на сайце Еўрапарламента, паведамляе БелТА.