Навiны
Мінскі метрапалітэн будзе складацца з чатырох ліній
На падставе генеральнага плана беларускай сталіцы распрацавана «Комплексная транспартная схема г. Мінска», часткай якой з’яўляецца «Схема развіцця Мінскага метрапалітэна». Па ўказаным плане Мінскі метрапалітэн у будучыні будзе складацца з чатырох ліній. Пра гэта паведаміў Мінскі метрапалітэн.
Да канца года рухомы састаў сталічнага метрапалітэна папоўніцца 20 вагонамі
Будучыя пастаўкі вагонаў для трэцяй лініі метрапалітэна абмеркавалі на сустрэчы старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і прадстаўнікі расійскага «Трансмашхолдынга» 29 верасня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Калі пачнецца будаўніцтва кальцавой веткі метро?
Будаўніцтва чацвёртай, кальцавой веткі сталічнага метрапалітэна будзе пачата ў наступным годзе, адпаведнае рашэнне прынята ўжо кіраўніцтвам Мінгарвыканкама. Падрабязней аб гэтым расказаў галоўны інжынер прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў.
Даведаліся, колькі людзей карыстаюцца мінскай падземкай штодня
Будучая лінія метро з новымі 17 станцыямі пачне ўзводзіцца ўжо ў 2030-м
Ключавая перспектыва развіцця сталічнага транспарту, пазначаная і кіраўніком дзяржавы, — будаўніцтва чацвёртай лініі метрапалітэна. На старце ўзвядзення гэтай лініі будаўніцтва будзе весціся ў бок «Паўночнага берага», паведаміў дырэктар ААТ «Мінскметрапраект» Міхаіл Рудзько.