Навiны
БАДы — трэнд апошніх гадоў: добра гэта ці дрэнна?
Сказаць, што сёння біядабаўкі папулярныя — гэта нічога не сказаць. Яны мегапапулярныя! Беспрэцэдэнтныя тэмпы продажаў БАДаў рэгіструюцца па ўсім свеце, і, як прагназуюць эканамісты, у найбліжэйшай будучыні гэты рынак будзе толькі расці. Селебрыці не стамляюцца рэгулярна выкладваць у сацсеткі відэа аб чароўнай сіле вітамінаў, мінералаў і амінакіслот у рознакаляровых капсулах, якія яны ўжываюць. Ды і звычайныя грамадзяне не адстаюць, актыўна падтрымліваючы бум на «таблеткі і парашкі» для прыгажосці, здароўя і даўгалецця. Мы спыталі ў нутрыцыёлага, ці сапраўды «працуюць» БАДы, якія з іх сёння ў модзе і як замест чаканай суперкарысці не нанесці шкоду свайму здароўю.
На некаторыя лекі айчыннай вытворчасці павысіліся цэны
Міністэрства аховы здароўя Беларусі павысіла цэны на некаторыя лекі айчыннай вытворчасці. У некаторых выпадках рост склаў усяго некалькі капеек, а ў некаторых — некалькі рублёў. Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя, якую 24 мая апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у асноўным кошт узнялі на 4,5-4,8%, паведамляе smartpress.by.
У Віцебску пабудуюць завод — там будуць выпускаць лекі
У Беларусі пабудуюць фармацэўтычны завод, які размесцяць у Віцебску. Інвеставаць у будаўніцтва прадпрыемства збіраецца кампанія «Біён Хэлскеа», паведамляе Точка. Прэпараты плануюць рэалізоўваць у двух сегментах — рознічным і шпітальным.
Трамп мае намер знізіць цэны на лекі ў ЗША на 59%
Амерыканскі Прэзідэнт Дональд Трамп збіраецца паменшыць цэны на лекавыя прэпараты ў Злучаных Штатах на 59%. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Што змянілася з 1 сакавіка?
У першы дзень вясны ў старшынь райвыканкамаў пашырацца паўнамоцтвы, аграрыі выходзяць на фінішную прамую падрыхтоўкі да пасяўной і павінны паставіць на лінейку гатоўнасці адпаведную сельскагаспадарчую тэхніку, прыбаўку ў зарплатах адчуюць медыцынскія сёстры і фельчары, а рамеснікам і самазанятым упершыню трэба будзе заплаціць узносы ў ФСАН. Расказваем пра гэтыя і іншыя змяненні.