Навiны
Кітайскі цэнтр кнігі ў НББ адзначыў першы дзень нараджэння
Ужо год у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працуе Кітайскі цэнтр кнігі. Чаму яго вырашылі стварыць і ці карыстаецца ён папулярнасцю. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік генеральнага дырэктара НББ Віктар Пшыбытка падчас мерапрыемства, прымеркаванага да першай гадавіны з адкрыцця Кітайскага цэнтра кнігі.
Якія кнігі хочацца чытаць летам?
У Гомелі адбудзецца фестываль кнігі
6 чэрвеня ў горадзе над Сожам пройдзе фестываль кнігі #Чытай Гомель. Арганізатар — Гомельская абласная бібліятэка.
Сергяенка: Патрыётаў трэба выхоўваць не лозунгамі і заклікамі, а канкрэтнымі справамі
Кнiгi, вернутыя з палону
Унiкальныя дакументы часоў Вялiкай Айчыннай вайны, кнiгi, якiя вярнулiся на Радзiму з фашысцкай Германii, а таксама iншыя цiкавыя экспанаты i мультымедыйныя праекты прадставiлi ў Прэзiдэнцкай бiблiятэцы Рэспублiкi Беларусь.
Як сабраць добрую бібліятэку за невялікія грошы
«У пачатку было Слова...» Гэтыя евангельскія радкі, мабыць, знаёмыя кожнаму адукаванаму чалавеку. І не паспрачаешся — каштоўнасць мастацкага слова відавочная нават у нашы «лічбавыя» часы: усё часцей у тым жа метро можна заўважыць людзей, якія чытаюць менавіта папяровыя кнігі.
Маркаў: Кліпавае мысленне робіць чалавека прымітыўным
Кліпавае мысленне робіць чалавека прымітыўным, а кніга пашырае светапогляд, заявіў журналістам міністр інфармацыі Марат Маркаў перад адкрыццём XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, перадае БелТА.
У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга выбранай паэзіі Эдзі Агняцвет
Першая кніга вершаў вядомай беларускай дзіцячай паэтэсы — «Маё пакаленне» — пабачыла свет 90 гадоў назад, у 1935 годзе. Эдзі Агняцвет, чыя творчасць адзначана Міжнародным дыпломам імя Х. К. Андэрсена ( у 1986 годзе — за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда»), працавала ў літаратуры шмат дзесяцігоддзяў, выдала дзесяткі арыгінальных кніг паэзіі, пераклала вершы паэтаў іншых народаў ( у гісторыі беларуска-французскіх літаратурных сувязяў застанецца падрыхтаваная ёй анталогія французскай паэзіі для дзяцей «Краіна Паэмія»). Ужо пасля смерці паэтэсы (Эдзі Агняцвет пайшла з жыцця ў 2000 годзе) у серыі «Бібліятэка часопіса «Вясёлка» выйшаў яе зборнік «У свеце дабрыні».
Дзень праваслаўнай кнігі пройдзе 21 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Урачыстасць адбудзецца па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Можна сказаць, што гэта свята асветніцтва — ужо традыцыйнае для краіны. Яно дазваляе ўспомніць пра тое, што калісьці першыя кнігі на нашай зямлі з’яўляліся праз пашырэнне хрысціянства, кніга сапраўды несла святло — душы, веры. Спачатку кнігі перапісвалі ад рукі, а пасля сталі друкаваць (дарэчы, першыя выданні Францыска Скарыны мелі духоўны змест, а сёлета мы адзначым 500 гадоў з выхаду яго «Апостала»). Быў час, калі вучыцца чытаць і пісаць пачыналі менавіта па гэтых кнігах. І сёння духоўная літаратура запатрабаваная ў грамадстве, таму што дапамагае людзям умацаваць каштоўнасці, спрыяе развіццю асобы, дае адказы на шмат якія жыццёвыя пытанні.
У Доме Коласа прайшла прэзентацыя кнігі «Беларуская мова ад А да Я»
Выданне, над якім працавалі вучоныя Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук, было прадстаўлена ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.