Навiны
Па якіх пытаннях часцей за ўсё паступалі скаргі ў Год добраўпарадкавання, расказалі ў МЖКГ
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла расказаў журналістам перад пачаткам пашыранай выніковай калегіі міністэрства, па якіх пытаннях часцей за ўсё паступалі скаргі ў Год добраўпарадкавання, перадае БелТА.
У Мінску прапануюць абмеркаваць рэканструкцыю парку Чалюскінцаў
У Мінску на грамадскае абмеркаванне вынесена архітэктурна-планіровачная канцэпцыя рэканструкцыі парку імя Чалюскінцаў. Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы, паведамляе БелТА.
Кветкавае афармленне, новыя зоны адпачынку. Якія работы па добраўпарадкаванні правядуць у Мінску ў 2026 годзе
Якія работы па добраўпарадкаванні плануецца правесці ў сталіцы, расказаў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Ракаўшчык падчас выязнога пасяджэння пастаяннай камісіі Мінгарсавета па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі, якое адбылося на базе Мінскага парнікова-цяплічнага камбіната, перадае БелТА.
Якія грамадзянскія ініцыятывы прапануюць рэалізаваць у Мінскай вобласці
Пасяджэнне камісіі па адборы грамадзянскіх ініцыятыў для рэалізацыі ў 2026 годзе адбылося ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце ў панядзелак, другога лютага. На конкурсны адбор сёлета паступілі 34 заяўкі. Прыкладна праз тыдзень стане вядома, якія з іх атрымаюць фінансавую падтрымку дзяржавы і будуць рэалізаваныя. Падрабязнасці даведалася карэспандэнт «Звязды».
У Брэсцкай абласной бальніцы рэканструююць харчаблок і пабудуюць кафэ-сталовую
У Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы рэканструююць харчаблок і пабудуюць кафэ-сталовую, паведаміў БелТА галоўны ўрач установы аховы здароўя, член Савета Рэспублікі Аляксандр Карпіцкі.
У цёплым сезоне ў Мінску высадзяць не менш за 50 тыс. куставых руж
У цёплым сезоне ў Мінску высадзяць не менш за 50 тыс. куставых руж, павялічаць колькасць кветак і на раздзяляльных палосах асноўных магістраляў. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар УП «Мінскзелянбуд» Аляксандр Ермаловіч на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, на якой абмяркоўваліся пытанні канцэпцыі азелянення горада ў маючым адбыцца вяснова-восеньскім сезоне, перадае БелТА.
У Гродзенскай вобласці за пяцігодку плануюць пабудаваць тры ФАКі і тры басейны
Тры ФАКі і тры басейны плануюць пабудаваць у раёнах Гродзенскай вобласці да 2030 года, паведамілі БелТА ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
Каваныя альтанкі і купелі. Тэрыторыі дзевяці крыніц добраўпарадкавалі ў 2025 годзе ў Мінскай вобласці
Тэрыторыі дзевяці крыніц добраўпарадкавалі ў 2025 годзе ў Мінскай вобласці. Пра гэта расказалі ў Мінскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, перадае БелТА.
Новая бальніца ў Гродне атрымае статус абласной
У Гродзенскім аблвыканкаме пад кіраўніцтвам Юрыя Караева абмеркавалі ход будаўніцтва новай гарадской бальніцы на праспекце Янкі Купалы, а таксама назву медустановы, будучыя структурныя падраздзяленні клінікі. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.
У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання
У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 1 кастрычніка 2025 года № 22, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра гэта паведаміла БелТА.