Навiны
У Белавежскай пушчы заўважаны рэдкі грыб — феалепіёта залацістая
Рэдкі грыб — феалепіёту залацістую (Phaeolepiota aurea) — заўважылі ў Белавежскай пушчы. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным парку, паведамляе БелТА.
Кітай стаў найбуйнейшым у свеце вытворцам і спажыўцом грыбоў
Кітай ужо некалькі гадоў запар захоўвае лідзіруючыя пазіцыі ў сусветнай вытворчасці ядомых грыбоў, забяспечваючы больш за 70 % глабальнага рынку. Гадавы аб’ём вытворчасці перавышае 40 млн тон, а кошт прадукцыі летась дасягнуў 380 млрд юаняў. Сёння краіна застаецца найбуйнейшым у свеце як вытворцам, так і спажыўцом ядомых грыбоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Вучоныя выявілі новы для Белавежскай пушчы від грыба
Навукоўцы выявілі новы для Белавежскай пушчы від грыба — элафаміцэс шыпаваты. Такая інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце нацыянальнага парка «Белавежская пушча», паведамляе БелТА.
Рэдкі грыб «чорная лісічка» знойдзены ў лясах Мінскага раёна
Жыхары Мінскага раёна зрабілі ўнікальнае адкрыццё падчас прагулкі па лесе каля Калодзішчаў — ім трапіўся вельмі рэдкі грыб вароначнік ражкападобны, вядомы таксама як «чорная лісічка», паведамляе «Минская Праўда».
Заблудзіў у лесе: што рабіць, каб выжыць і знайсці дарогу?
Жнівень... Грыбы пайшлі, журавіны на падыходзе, і ў лясы накіраваліся тысячы аматараў дароў прыроды. Ды толькі заўсёды ёсць рызыка захапіцца, паглыбіцца ў гушчар і... не знайсці дарогу назад.
Мабыць, кожны ў той ці іншай ступені ведае набор правіл арыентавання на мясцовасці і выжывання ў дзікім асяроддзі. Яшчэ ў пачатковай школе вучаць, як карыстацца компасам, вызначаць напрамак свету па сонцы і моху на дрэвах. Многія з лёгкасцю назавуць мінімальны набор рэчаў, якія трэба мець з сабой пры выхадзе на прыроду: зараджаны тэлефон, запалкі, нож, аптэчку. Большасць ведае, што важна не проста запомніць месца і час уваходу ў лес, але і паведаміць аб гэтым блізкім. І, вядома, звяртаць увагу на розныя арыенціры.
А калі дарога назад усё ж згублена? Як сябе паводзіць, каб паспяхова выбрацца з лесу і балота, чым можна прагнаць голад, калі бяда дагнала без адзінай крошкі ў кішэні, расказаў начальнік службы пошукава-ратавальных работ і пажаратушэння пажарна-аварыйнага атрада Мінскай вобласці Андрэй ДАЛГОВІЧ.
Мінфін: беларускія кампаніі атрымаюць доступ да новых інвестараў у ЕАЭС праз размяшчэнне каштоўных папер
Беларускія кампаніі атрымаюць доступ да новых інвестараў у ЕАЭС праз размяшчэнне каштоўных папер. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела аналізу функцыянавання рынку каштоўных папер Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Таццяна Грыб у час вэбінара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі (НЦЗПІ), паведамляе БелТА.
Медыкі назвалі грыбы-«акумулятары» радыяцыі
У Беларусі пачаўся масавы збор грыбоў, але ўрачы Жлобінскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі папярэджваюць: сярод лясных дароў ёсць грыбы, якія здольныя назапашваць радыяцыю, паведамляе «Мінская Праўда».
Гэта клятая фітафтора!
Сёлета для яе проста раздолле: фітафтора любіць вільготнасць і прахалоду. Ідэальныя ўмовы для развіцця гэтага грыбка — тэмпература каля 20 °С і вільготнасць вышэй за 76 %. Менавіта таму ўспышкі фітафтарозу часцей за ўсё здараюцца ў другой палове лета, калі ночы становяцца халоднымі, а раніцай выпадае раса. Дажджы таксама спрыяюць распаўсюджванню хваробы, бо споры грыбка могуць знаходзіцца ў глебе і разам з пырскамі вады трапляць на расліны. Узбуджальнік захворвання распаўсюджваецца вокамгненна, таму ўжо пры першых прыкметах важна пачаць лячэнне.