Навiны
Улады Вялікабрытаніі могуць пачаць канфіскоўваць ювелірныя ўпрыгажэнні ў мігрантаў
Улады Вялікабрытаніі могуць пачаць забіраць ювелірныя ўпрыгажэнні і іншыя каштоўнасці ў нелегальных мігрантаў у якасці аплаты за іх пражыванне. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прадстаўніка МУС Вялікабрытаніі
17 лістапада працоўныя мігранты здадуць чарговы экзамен на веданне адной з дзяржаўных моў
Першы экзамен адбыўся 30 верасня, і на яго прыйшлі ўсяго 90 чалавек. Завяршыліся іспыты з выдатным вынікам — 90 % удзельнікаў экзамен здалі. У кастрычніцкім экзамене прынялі ўдзел ужо 182 чалавекі, 68 % з якіх пацвердзілі свае веды. Чарговыя іспыты для замежнікаў адбудуцца 17 лістапада.
«Добра рыхтуюцца». Каля 600 мігрантаў прайшлі ацэнку ведаў дзяржмовы з канца верасня
Каля 600 мігрантаў прайшлі ацэнку ведаў адной з дзяржаўных моў Беларусі з канца верасня. Пра гэта БелТА паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
Універсітэты, у якіх працоўныя-імігранты могуць здаць экзамен на веданне дзяржмовы, стала больш
Скарэкціраваны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ацэнкі ведаў працоўных-імігрантаў адной з дзяржаўных моў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 29 кастрычніка 2025 года № 185, якой унесены змяненні ў пастанову ведамства ад 5 верасня 2025 года №161 «Аб пунктах ацэнкі ведаў дзяржаўнай мовы», пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У Вялікабрытаніі ўстаноўлены антырэкорд па колькасці запытаў на прыстанішча за год
Колькасць пададзеных запытаў на атрыманне прыстанішча ў Вялікабрытаніі ў 2024 годзе перавысіла 108 тыс., што стала рэкордна вялікім паказчыкам для краіны. Пра гэта паведаміла ТАСС.
З ЗША з пачатку другога тэрміну Трампа дэпартавалі больш за 500 тыс. нелегальных мігрантаў
Больш за 500 тыс. нелегальных мігрантаў былі дэпартаваныя з ЗША з пачатку другога прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа, яшчэ 1,6 млн пакінулі краіну самі, паведаміла Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША, перадае БелТА.
У Мінпрацы вызначылі пералік прафесій для працоўных мігрантаў
У Мінпрацы вызначылі пералік прафесій для працоўных мігрантаў. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале, паведаміла БелТА.
Працоўныя мігранты будуць здаваць экзамен на веданне адной з дзяржаўных моў
З 6 верасня скарэкціраваны падыходы да працаўладкавання замежных грамадзян.
Якія патрабаванні будуць прад'яўляцца да працоўных мігрантаў на экзамене па веданні мовы, распавялі ў Мінпрацы
Пра патрабаванні да працоўных мігрантаў на экзамене па веданні мовы паведаміла журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Таццяна Астрэйка, паведамляе БелТА.
Урад вызначыў прафесіі, дзе абавязкова ведаць адну з дзяржаўных моў Беларусі
Урад зацвердзіў палажэнне аб парадку ацэнкі ведаў адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь працоўнымі імігрантамі і вызначыў пералік рабочых прафесій і пасад, дзе веданне беларускай або рускай мовы з’яўляецца абавязковым. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў нумар 477 ад 03.09.2025, апублікаванай 5 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, паведамляе БЕЛТА.