Top.Mail.Ru

Навiны

Сапраўдныя мужчыны — хто яны? І якім жанчынам дастаюцца?

Сапраўдныя мужчыны — хто яны? І якім жанчынам дастаюцца?

Кожнай жанчыне хочацца быць у пары з сапраўдным мужчынам. Мужчынам ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Каб ён трымаў за руку, аберагаў ад падзенняў і нягод. Каб усе навакольныя разумелі, што ты — яго жанчына, якая пад жалезнай абаронай, як кажуць, за каменнай сцяной. Сапраўдны мужчына — вобраз зборны. Гэта нейкі шаблон, вакол якога лунае шмат міфаў. Па такіх шаблонах ствараюць герояў фільмаў, мульцікаў і казак.

Студатрад «Спадчына» ўдзельнічаў у рэстаўрацыі збудаванняў Брэсцкай крэпасці

Студатрад «Спадчына» ўдзельнічаў у рэстаўрацыі збудаванняў Брэсцкай крэпасці

Будаўнічы студэнцкі атрад БрДТУ «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П. М. Машэрава ўзяў удзел у рэстаўрацыі збудаванняў у Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». У яго складзе —дзінаццаць юнакоў і адна дзяўчына. Усе яны вучацца на 2–4 курсах архітэктурна-будаўнічага факультэта.

Выдадзена першая кніга пра героя-«звяздоўца»

Выдадзена першая кніга пра героя-«звяздоўца»

Уладзімір Амельянюк (1917 — 1942), які пражыў усяго толькі 25 гадоў і шэсць дзён, з’яўляецца сапраўднай легендай беларускай журналістыкі. Перад вайною ён паспеў закончыць чатыры курсы Камуністычнага інстытута журналістыкі імя С. М. Кірава. У час нападу гітлераўцаў на Савецкі Саюз знаходзіўся на практыцы ў Беластоку (на той час — тэрыторыя Савецкай Беларусі). Вярнуўся ў Мінск. Увайшоў у склад падпольнага гаркама Кампартыі. У маі 1942-га стаў рэдактарам газеты Мінскага падпольнага гаркама партыі «Звязда». 26 мая 1942-га Уладзімір Амельянюк быў забіты правакатарам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю