Навiны
Начная пагоня са стральбой у Акцябрскім раёне: затрыманы п’яны вадзіцель
У Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці са стральбой затрымалі п’янага вадзіцеля. Пра гэта паведамляе БелТА.
Сакрэты прафесіяналізму ад «Мінчаніна года — 2024» кіроўцы тралейбуса Галіны Евароўскай
Пасля заканчэння Гродзенскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча тэкстыльшчыкаў (цяпер — Дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну) Галіна ўладкавалася ў абласным цэнтры на трыкатажную фабрыку прадзільшчыцай. Але неяк прыехала ў Мінск, дзе старэйшыя брат Вячаслаў і сястра Марыя ўжо працавалі ў тралейбусным парку № 3, зазірнула да іх, пасядзела ў кабіне за рулём і адчула: ёй тут падабаецца, гэта месца быццам створана для яе. «А можа, і мне пайсці па вашых слядах?» — спытала ў Марыі і Вячаслава. Тыя яе падтрымалі. Так малодшая Вайшнаровіч паступіла на курсы кіроўцаў тралейбуса і неўзабаве папоўніла рады прафесійных транспартнікаў. А сёння Галіна Іванаўна лічыць: ёй вельмі пашанцавала.
Алкарэкардсмен на электрамапедзе затрыманы на Віцебшчыне
У прэс-службе МУС Беларусі паведамілі, што ў Верхнядзвінскі РАУС паступіла паведамленне ад неабыякавага грамадзяніна, што ў райцэнтры на электрамапедзе перамяшчаецца, як мяркуецца, нецвярозы мужчына.
Калі вадзіцель маршруткі абавязаны выдаваць білет
Выдача білета ў маршрутных таксі — не капрыз пасажыра, а абавязковае патрабаванне заканадаўства. Пра гэта заявіў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, паведамляе агенцтва «Минск Новости».