Навiны
Дабро, клопат і жаданне дапамагчы. Дзяржстандарт павіншаваў выхаванцаў Нясвіжскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, а таксама яе калегі з цэнтральнага апарату, Белгім, «Белінвестэнергазберажэння» і Слуцкага ЦСМС у рамках навагодняй рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» зазірнулі да педагогаў і выхаванцаў Нясвіжскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, паведамілі БелТА ў прэс-службе камітэта.
Як дэпутацкі корпус Гродзеншчыны далучаецца да акцыі «Нашы дзеці»
Вось ужо на працягу 30 гадоў рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» дорыць цяпло і клопат кожнаму дзіцяці ў навагоднія святы. У яе рамках праходзіць нямала мерапрыемстваў, і, на мой погляд, асабліва цёплыя і мілыя — дзіцячыя ранішнікі. Дзеці старанна рыхтуюць нумары, каб парадаваць бацькоў і гасцей свята. Уласны карэспандэнт газеты «Звязда» схадзіла да малых у спецыяльны дзіцячы садок № 5 г. Гродна.
Звяздоўцы падарылі свята дзецям
Акцыя «Нашы дзеці» стартавала юбілейны 30-ы раз. Яна стала неад’емнай часткай жыцця нашага грамадства, мы да яе прывыклі, а дзеці чакаюць гэтую акцыю з асаблівым нецярпеннем, таму што ведаюць, што яна прынясе ім і падарункі, і атмасферу свята.
Марафон дабра, цудаў і чараўніцтва. У Беларусі далі старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
У Беларусі стартавала Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Галоўнай пляцоўкай старту стаў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, паведаміла БелТА.
Больш за 1 млн дзяцей і 150 устаноў. Як пройдзе акцыя «Нашы дзеці», расказалі ў Мінадукацыі
Сёлета па традыцыі плануецца ахапіць рэспубліканскай дабрачыннай акцыяй «Нашы дзеці» больш за 1 млн дзяцей. Пра гэта журналістам паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віктар Доўнар, паведаміла БелТА.