Навiны
Мінадукацыі: у ВНУ больш за ўсё бюджэтных месцаў выдзелена на інжынерныя спецыяльнасці
У ВНУ Беларусі больш за ўсё бюджэтных месцаў выдзелена на інжынерныя спецыяльнасці. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
У Беларусі працуе адзіны сайт для абітурыентаў каледжаў
Для абітурыентаў каледжаў сёлета пачаў працу сайт прафадукацыі.бел, расказала намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі-начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова, перадае БелТА.
У Беларусі стартуюць ЦЭ і ЦТ у адзіныя тэрміны
У Беларусі сёння стартуюць цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) і цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) у адзіныя тэрміны, паведаміла БелТА.
Адукацыйны праект «Школа 21» прафінансуюць за кошт сродкаў інвестыцыйнага фонду Мінсувязі
Урадам прынята рашэнне аб фінансаванні за кошт сродкаў пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Міністэрства сувязі і інфарматызацыі адукацыйнага праекта «Школа 21». Адпаведную пастанову Савета Міністраў ад 19 мая 2026 года нумар 253 падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Пераможцы якіх конкурсаў могуць стаць студэнтамі на льготных умовах? Мінкультуры зацвердзіла пералік
З 1 верасня ўступае ў сілу пастанова Міністэрства культуры ад 4 мая 2026 года № 53, якой устаноўлены пералік міжнародных творчых конкурсаў у сферы культуры, пераможцы (Гран-пры, дыпломы I, II, III ступені) якіх маюць права на льготы пры залічэнні ва ўстановы вышэйшай адукацыі, установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў пройдуць у Беларусі з 1 па 10 чэрвеня
Выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў пройдуць у Беларусі з 1 па 10 чэрвеня. Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова, паведаміла БелТА.
Каля 6,3 тыс. мэтавых месцаў у 34 ВНУ краіны зацверджаны Мінадукацыі ў гэтым годзе
Каля 6,3 тыс. мэтавых месцаў у 34 ВНУ краіны зацверджаны ў гэтым годзе. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Кітай становіцца новым полюсам росту на сусветным рынку адукацыі