Навiны
Савет Рэспублікі — аб ІІІ Беларуска-ўзбекскім жаночым бізнесфоруме, які пройдзе ў Віцебску
Ужо зусім хутка — 2-3 верасня — Віцебск стане месцам бізнес-прыцягнення. Менавіта тут пройдзе трэці беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум. Сёлета тэма форуму — «Беларусь — Узбекістан: супрацоўніцтва як фактар устойлівага развіцця» — як ніколі актуальная і адлюстроўвае стратэгічны курс нашых краін на паглыбленне двухбаковага партнёрства і інтэграцыю ў рэгіянальныя рынкі. Пра тое, чаго чакаць ад гэтай падзеі, пагаварылі са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіславам Татарыновічам.
Мяняюцца падыходы і віды аказання фінансавай падтрымкі ад дзяржавы
У пачатку мая ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта № 177 «Аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы». Расказваем, што прадугледжвае дакумент.
Што прадугледжваюць навацыі спажывецкага крэдытавання?
Днямі члены Савета Рэспублікі адобрылі палажэнні законапраекта «Аб спажывецкім крэдыце і спажывецкай мікрапазыцы», які перад гэтым дэталёва быў разгледжаны членамі Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах падчас выязнога пасяджэння на базе «Беларусбанка». Асноўная мэтавая задача, якую парламентарыі сумесна з рэгулятарам вырашалі, працуючы над дакументам, — павышэнне ўзроўню абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг. Падрабязнасці навацый даведаліся ў старшыні профільнай камісіі Савета Рэспублікі Уладзіслава Татарыновіча.
Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:
Бюджэт-2025: што ў даходах і расходах?
Не так даўно Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год». А гэта значыць, што з 1 студзеня Беларусь будзе жыць ужо ў адпаведнасці з новым галоўным фінансавым дакументам краіны. Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Уладзіслаў Татарыновіч расказаў «Звяздзе» аб даходнай і расходнай частцы бюджэту.